01:30 09 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.44
  • EUR2.75
  • 100 RUB3.43
Рэлігія
Атрымаць кароткую спасылку
11 0 0

У беларускую сталіцу прыбыў намеснік дзяржсакратара Святога Прастола, прайшла сустрэча ў знешнепалітычным ведамстве, плануецца адкрыццё новага будынка Апостальскай нунцыятуры.

МІНСК, 4 кас — Sputnik. Пытанні беларуска-ватыканскага ўзаемадзеяння абмеркаваны ў Мінску на сустрэчы міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея і намесніка Дзяржаўнага сакратара Ватыкана Джавані Анджэла Беччу, паведамілі ў МЗС. 

Візіт прадстаўніка Ватыкана ў Мінск прымеркаваны да афіцыйнага адкрыцця новага будынка Апостальскай нунцыятуры ў Мінску і 25-годдзю cа дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Ватыканам, якое будзе адзначацца 11 лістапада 2017 года.

"Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні і асноўныя напрамкі далейшага развіцця беларуска-ватыканскага ўзаемадзеяння, некаторыя аспекты дзейнасці Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі", — паведамілі Sputnik у аўторак у МЗС.

Таксама адбыўся абмен думкамі аб выніках праведзенага ў Мінску пленарнага пасяджэння Рады канферэнцый каталіцкіх біскупаў Еўропы, у якім прынялі ўдзел больш за 40 кардыналаў і біскупаў.

Тэги:
МЗС Беларусі, Уладзімір Макей, Ватыкан, Беларусь

Галоўныя тэмы