14:15 20 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.20
Жанчына ў царкве, архіўнае фота

У лес ні нагой і ніякіх новых праектаў: народныя прыкметы на Узвіжанне

© Sputnik / Максим Богодвид
Рэлігія
Атрымаць кароткую спасылку
3210

Нашы продкі лічылі, што 27 верасня змеі сыходзяць у зімовую спячку і звязвалі з гэтым забарону на наведванне лясоў.

Сёння праваслаўныя святкуюць Узвіжанне — адно з двунадзесятых святаў, усталяваных ў гонар здабыцця святой роўнаапостальнай царыцай Аленай у Іерусаліме Крыжа, на якім быў укрыжаваны Ісус Хрыстос.

У гэты дзень у храмах пакланяюцца Святому і Жыватворнаму Крыжу, на якім Збавіцель перанёс найвялікшыя пакуты дзеля выратавання людзей.

Гісторыя свята

Пасля распяцця Ісуса Хрыста, каб яго вучні і паслядоўнікі не маглі пакланіцца мясцінам, звязаным з яго імем, рымскі імператар Адрыян загадаў засыпаць зямлёй Галгофу і Труну Госпада, а на ўзгорку паставіць паганскае капішча. Сітуацыя змянілася пры імператары Канстанціне Вялікім, які першым з рымскіх імператараў спыніў ганенні на хрысціян.

Храм Гроба Господня в Иерусалиме
© Sputnik / Виталий Белоусов
Храм Труны Гасподняй у Іерусаліме

Канстанцін накіраваў у Іерусалім сваю маці, царыцу Алену. Вяртаючыся ў Канстантынопаль, яна ўзяла з сабой частку Крыжа і цвікі. Імператар Канстанцін загадаў узвесці ў Іерусаліме на Галгофе храм у гонар Уваскрасення Хрыстовага, у якім бы захоўвалася Труна Госпада. Храм быў асвячоны 13 верасня 335 года. На наступны дзень, 14 верасня, устаноўлена было святкаваць Узвіжанне Святога і Жыватворнага Крыжа.

Пост на Узвіжанне

Святкаваць Узвіжанне пачынаюць 27 верасня (13 верасня па старым стылі), а завяршаюць 5 лістапада (21 верасня па старым стылі). У гэтыя дні вернікі прытрымліваюцца паста — не дазваляецца есці малочныя прадукты, яйкі і рыбу.

Народныя прыкметы і традыцыі

Згодна з прыкметамі нашых продкаў, 27 верасня забаранялася хадзіць па лясах, таму што змеі і іншыя рэптыліі ў гэты час "сыходзяць у ішную краіну".

У народзе нават існавала павер'е, што той, хто парушыць забарону, падвергнецца небяспецы, бо стане сведкам святога дзейства. За гэта духі маглі нават забраць на той свет.

Таксама ў народзе лічылася, што ў гэты дзень нельга падпісваць дамовы, заключаць здзелкі і прасіць хоць пра нешта ў начальства.

27 верасня ўвогуле лічылася неспрыяльным днём для новых спраў, у тым ліку, для жаніцьбы.

По теме

Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў
Тэги:
Рэлігійныя святы, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы