"Уздзвіжанне лета замыкае…", або Капусныя прысмакі ў хаце

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяКапусту можна падаваць смятанна-часночным соусам
Капусту можна падаваць смятанна-часночным соусам - Sputnik Беларусь, 1920, 27.09.2022
Падпісацца
Этнограф Ларыса Мятлеўская прыадкрывае прыродныя старонкі восеньскага свята і прапануе да стала прыгатаваць Тадорыны стравы.
Вандруючы па Беларусі, нязменна прыцягваюць увагу прыдарожныя крыжы. Прыгожа прыбраныя рушнікамі, кветкамі і рознакаляровымі стужкамі, яны сустракаюць мінакоў на ростанях каля малых і вялікіх вёсак. З даўніх часоў іх устанаўлівалі ў гонар Крыжа – сімвала выратавання роду чалавечага, і гэта традыцыя жыве і цяпер.

"Усё ў хату ўздзвігаецца…"

Крыжу было прысвечана адно з самых значных свят восені. 27 верасня праваслаўныя вернікі адзначаюць свята Узвіжання Крыжа Гасподня. У гэты дзень не працуюць, ходзяць у царкву на набажэнства і гатуюць святочны абед.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяКрыж пры дарозе
Крыж пры дарозе - Sputnik Беларусь, 1920, 26.09.2022
Крыж пры дарозе
Дарэчы, апошні тыдзень верасня па народным календары багаты на святы і прысвяткі, якія падказвалі вяскоўцам, што надышоў час развітвацца з летам. Адразу пасля восеньскага раўнадзенства ўшаноўвалі Тадору, якая лічылася памочніцай у важных справах і ў гэты дзень забаранялася сварыцца, дапускаць дрэнныя думкі і мыць галаву, каб не захварэць.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяКачан капусты на падворку
Качан капусты - Sputnik Беларусь, 1920, 26.09.2022
Качан капусты на падворку
На Тадору гаспадыні імкнуліся прыгатаваць смачныя стравы з капусты і частавалі імі адзінокіх нямоглых старых, хворых і жабракоў. Уздыхаючы аб цёплых летніх дзяньках казалі:
"На Тадору ўсялякае лета канчаецца".
Следам за Тадорай – Узвіжанне (Уздзвіжанне, Здзвіжанне, Дзвіжанне, Часнэйка) – свята "закрывання" зямлі на зіму. Асноўны ўраджай ужо сабраны, засталіся толькі яго рэшткі, і ў прадчуванні блізкіх прымаразкаў гаспадары спяшаліся прыбраць іх з палеткаў:
"Усё ў хату ўздзвігаецца, каб мароз не пабіў".
Магчыма адсюль і народная назва гэтага старажытнага і крыху таямнічага свята – Здзвіжанне.
Згодна з народнымі ўяўленнямі туман таямніцы і цудаў гэтага свята ствараюць сонца, птушкі і змеі.
Сонца на небе быццам рухаецца, купаецца, пераліваецца ўсімі колерамі вясёлкі:
"Сонца грае, здзвігаецца".
А птушкі, што адлятаюць у вырай, бы замыкаюць зямлю на зіму і забіраюць з сабой ключы на неба:
"Уздзвіжанне лета замыкае, ключык шызая галачка за мора панесла".
Таямніча гэтым часам і у лесе, куды ў гэты дзень нельга хадзіць, каб не трывожыць змей, якія быццам бы менавіта ў Дзвіжанне пачынаюць выпаўзаць з нор, каб рушыць на зімовы сон да вясны:
"Дзвіжанне – гадзюкі здвігаюцца ў кучу".
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяНа Узвіжанне можна сустрэць не толькі змей, але і яшчарак
На Узвіжанне можна сустрэць не толькі змей, але і яшчарак - Sputnik Беларусь, 1920, 26.09.2022
На Узвіжанне можна сустрэць не толькі змей, але і яшчарак
Што ж, як бы ні хацелася схадзіць у лес па грыбы, выбярэм для гэтага іншы час, а сёння прыслухаемся да парад мудрых продкаў. Застаўшыся ў цёплай хаце узгадаем святую Тадору, у думках папросім яе прыяць нам у добрых справах, і скарыстаем добрую нагоду прыгатаваць смачныя стравы, некаторыя з якіх, дарэчы, прыйдуцца да стала і на Узвіжанне, падзякаваўшы Богу за кожны дзень жыцця, поўнага цудаў.

Тадорыны прысмакі на стол

Капуста вясковая

З чаго гатаваць:
1 галоўка капусты,
2 л агурочнага расолу,
1 галоўка часнаку,
кроп,
вада (па патрэбе).
Як гатаваць. Зняць з галоўкі капусты пашкоджаныя лісты, разрэзаць на кавалкі разам з храпкай, перакласці ў гаршчок або іншую пасудзіну, на дно якой уліць крыху вады. Пасудзіну пад накрыўкай паставіць у выпаленую печ у лёгкі дух або ў духоўку з тэмпературай 105-110 градусаў на 2-3 гадзіны. Дастаць капусту, перакласці ў іншую пасудзіну, ахаладзіць, пасыпаць нарэзаным зялёным кропам і дробна скрышаным часнаком, заліць агурочным расолам, пакласці зверху талерку і прыціснуць гнётам. Паставіць у халоднае месца на двое сутак. Выняць капусту з расолу, нарэзаць скрылікамі і падаць з варанай бульбай.

Капуста тушаная па-хатняму

З чаго гатаваць:
1 кг капусты,
1 морква,
1 цыбуліна,
200 г мяснога фаршу,
3 ст. л. ячных круп або рысу,
3 ст. л. топленага масла,
2 ст л. тамату-пюрэ,
2 ч. л. мукі,
1 ст. л. воцату,
перац гарошкам,
лаўровы ліст,
соль.
Як гатаваць. Капусту нашаткаваць саломкай, дадаць масла, крыху вады, лаўровы ліст, перац і тушыць каля 30 хв. Пакласці тамат-пюрэ, пасераваныя моркву і цыбулю і тушыць далей. Абсмажыць фарш і дадаць яго ў капусту разам з адвараным загадзя рысам і тушыць яшчэ некалькі хв. У канцы заправіць пасераванай мукой, соллю і воцатам. Свежую капусту можна замяніць кіслай, і тады воцат дадаваць не трэба.

Капуста фаршыраваная

З чаго гатаваць:
2 галоўкі капусты,
400 г свежага сала,
200 г мяса,
4 яйкі,
3 ст. л. цёртай булкі,
0,5 ст. л. масла,
2-3 сухарыкі.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяКапуста фаршыраваная
Капуста фаршыраваная - Sputnik Беларусь, 1920, 26.09.2022
Капуста фаршыраваная
Як гатаваць. Мяса і сала дробна пасекчы, убіць у фарш яйкі, дадаць цёртую булку, пасаліць і паперчыць. Зварыць на пары капусту, вялікімі лістамі выкласці дно нашмараванай маслам і абсыпанай сухарамі каструлькі, затым слаямі выкласці фарш і капусныя лісты, якія павінны апынуцца зверху. Запякаць без накрыўкі ў печы або духоўцы 30 хв. Пры падачы выкласці на талерку і абліць смятанна-часночным соусам.
Смачна есці!
Чытайце таксама:
Восень на "рабой кабыле", або Грэчка ў возе і на стале
Незвычайная "каліна звычайная", або Сапраўдная беларуская кава
"Дай божа сваё спажыць…", або Гатуем па-шляхецку
На кухні ў зяляркі: гатуем стравы з хрэну
Кухня нашых продкаў: гатуем стравы с кменам
Стужка навiн
0