22:26 19 студзеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.15
  • EUR2.45
  • 100 RUB3.24
Пасол Расіі Міхаіл Бабіч падчас наведвання Жыровіцкага манастыра

Пасольства Расіі акажа падтрымку Жыровіцкаму манастыру

© Sputnik / Виктор Толочко
Рэлігія
Атрымаць кароткую спасылку
12 0 0

Расійская дыпмісія сумесна з праваслаўным манастыром плануе правядзенне сумесных праектаў, прысвечаных юбілею здабыцця абраза Божай маці Жыровіцкай.

МІНСК, 7 сту - Sputnik. Манастыр у Жыровічах - значная святыня для Беларусі і ўсёй Рускай Праваслаўнай Царквы, сказаў пасол Расіі Міхаіл Бабіч, перадае Sputnik.

Паводле яго слоў, асабліва уражвае ў Жыровіцкім манастыры гісторыя здабыцця абраза Божай маці Жыровіцкай, дзякуючы якой гэты старажытны манастыр і ўзнік.

Посол России Михаил Бабич во время посещения Жировичского монастыря
© Sputnik / Виктор Толочко
Пасол Расіі Міхаіл Бабіч падчас наведвання Жыровіцкага манастыра

"Гэта адна з самых значных святынь не толькі ў Беларусі, але і ва ўсёй Рускай Праваслаўнай Царквы", - адзначыў кіраўнік расійскай дыпмісіі.

Посол России Михаил Бабич во время посещения Жировичского монастыря
© Sputnik / Виктор Толочко
Пасол Расіі Міхаіл Бабіч падчас наведвання Жыровіцкага манастыра

Пасля чаго дадаў, што яму было цікава паглядзець, як наладжана жыццё ў праваслаўным манастыры і абмеркаваць надзённыя пытанні з архіепіскапам Гурыем.

Посол России Михаил Бабич и архиепископ Новогрудский и Слонимский Гурий
© Sputnik / Виктор Толочко
Пасол Расіі Міхаіл Бабіч і архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый

"Мы знаходзімся напярэдадні вялікіх святаў. У 2020 годзе будзе адзначацца 550 год самаго абраза. У сувязі з гэтым мы абмеркавалі магчымыя сумесныя праекты ў сферы адукацыі, культуры, прысвечаныя таму вялікаму шляху, які прайшоў манастыр", - падкрэсліў Міхаіл Бабіч.

Посол России Михаил Бабич во время посещения Жировичского монастыря
© Sputnik / Виктор Толочко
Пасол Расіі Міхаіл Бабіч падчас наведвання Жыровіцкага манастыра

Пры гэтым ён асаблівую ўвагу звярнуў на той факт, што жыццё манастыра практычна не перарывалася. Таму пасольства Расіі зробіць ўсё неабходнае, каб падтрымаць яго ў ходзе юбілейных мерапрыемстваў.

Тэги:
Міхаіл Бабіч

Галоўныя тэмы