02:04 18 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Грамніцы, або свята Ахвяравання Пана: гісторыя і традыцыі

Грамніцы, або свята Ахвяравання Пана: гісторыя і традыцыі

© Sputnik / Анна Нефедова
Рэлігія
Атрымаць кароткую спасылку
12210

Іншая назва гэтага свята – Стрэчанне, таму што Збаўца ўпершыню сустракаецца са сваім народам.

Каталікі адзначаюць свята Ахвяравання Пана 2 лютага. У літургіі ў гэты дзень успамінаецца прынясенне Дзіцятка Ісуса ў святыню для выканання абраду ахвяравання, прадпісанага законамі Старога Запавету. Іншая назва свята - свята Маці Божай Грамнічнай, або Грамніцы. Такая назва паходзіць ад традыцыі запальваць свечкі, якія асвячаюць ў гэты дзень, падчас навальніц, і маліцца, каб Маці Божая выратавала ад буйства стыхіі.

Тры Каралі: гісторыя свята
© Sputnik Шершнёва Алеся

Грамнічныя свечкі рыхтавалі загадзя, збіралі воск і рабілі іх у апошнюю перад святам суботу. Памер грамнічнай свечкі значна большы, чым звычайнай царкоўнай. Пасля асвячэння свечку тушылі пераварочваннем кнота ўніз і хавалі за пазуху.

Пасля вяртання дадому свечку даставалі і запальвалі і хрысцілі ёю ўсіх, хто жыве ў доме.  Пасля свечку хавалі за бажніцу або ў куфар.

Грамнічнымі свечкамі такама карысталіся ў вясельных і пахавальных абрадах, запальвалі іх на буйныя святы - Дзяды, Каляды,  Вадохрышча, Вялікдзень, Купалле.

Яшчэ адна назва гэтага царкоўнага свята – Стрэчанне, таму што ў дзень, калі Марыя і Іосіф прынеслі дзіця ў храм, Збаўца ўпершыню сустрэўся са сваім народам. У Евангеллі сказана, што першымі людзьмі, якія сустрэлі Ісуса і пазналі ў маленькім дзіцяці Збаўцу, былі прарок Сімяон і старая ўдава Ганна.Менавіта Сімяон распавёў Марыі пра Яе ролю ў адкупляльнай справе Хрыста, і сказаў, што "меч пройдзе праз Яе душу". У той час, калі Маці божая стаяла каля крыжа, яна падзяліла пакуты Ісуса за збаўленне свету.

У свята Ахвяравання Пана ва ўсіх касцёлах Беларусі праходзяць святочныя набажэнствы. На пачатку святой Імшы праходзяць працэсіі са свечкамі і спяваецца песня Сімяона.

Тэги:
Каталікі, Грамніцы

Галоўныя тэмы