Вялікдзень з'яўляецца адным з самых важных хрысціянскіх свят. У гэты дзень адзначаецца светлае Хрыстова Уваскрасенне - перамога над смерцю і ачышчэнне ад усіх грахоў. Вялікдзень - пераходнае свята, гэта значыць, што кожны год яно святкуецца ў розныя даты. Дакладная дата Вялікадня вылічаецца з дапамогай месяцовага календара.
У 2019 годзе каталіцкі Вялікдзень выпаў на 21 красавіка, а праваслаўны - на 28 красавіка.
Рыхтавацца да свята пачынаюць загадзя. Вернікі захоўваюць Вялікі пост, моляцца і абмяжоўваюць сябе ў мірскіх задавальненнях, каб ачысціцца ад грахоў і наблізіць сябе да боскага пачатку. Таксама прыбіраюцца ў доме і гатуюць свточныя стравы.
У храмах на свята праводзяцца набажэнствы і благаслаўленне агню і вады.
Вялікдзень знайшоў адлюстраванне ў вершах шматлікіх паэтаў. Калі вы хочаце павіншаваць сваю сям'ю і сяброў у вершах, а мабыць нават даслаць беларускамоўную паштоўку на Вялікдзень, глядзіце падборку Sputnik.
Чытайце таксама: