09:16 15 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Праваслаўныя адзначаюць сёння Вялікдзень

Праваслаўныя адзначаюць сёння Вялікдзень

© Sputnik / Виктор Толочко
Рэлігія
Атрымаць кароткую спасылку
Сустракаем Вялікдзень (43)
50 0 0

Уваскрасенне Хрыстова праваслаўныя ў гэтым годзе адзначаюць 28 красавіка. 

Вялікдзень - адно з галоўных святаў для хрысціянаў. Святкаванне было ўстаноўлена ў гонар уваскрашэння Ісуса Хрыста, якое лічыцца цэнтральнай падзеяй Бібліі.

У гэтым годзе светлае свята выпадае на 28 красавіка. І хоць праваслаўны і каталіцкы Вялікдзень адзначаецца ў розны час, адно застаецца нязменным: "Хрыстос Уваскрос" - "Сапраўды ўваскрос".

Велікодныя традыцыі ў праваслаўі

Сімваламі святочнага стала на Вялікдзень з'яўляюцца дэкараваныя яйкі, велікодныя кулічы і тварожныя пасхі.

Відэафакт: як мінчане асвячаюць велікодную ежу
© Sputnik Сергей Пушкин, Валентин Филимонов

Фарбаваныя яйкі, асвячоныя ў царкве - першая страва, якуую варта з'есці па заканчэнні Вялікага посту, які папярэднічае Вялікадню. Першапачаткова яйкі фарбавалі выключна ў чырвона-карычневы колер, які сімвалізуе кроў Збавіцеля, пралітую ў момант укрыжавання. Яйка жа лічылася сімвалам яго адраджэння. Пазней яйкі пачалі фарбаваць у іншыя адценні і ўжываць харчовыя фарбавальнікі і арыгінальны дэкор.

Велікодны куліч - увасабленне таго, як Збаўца еў хлеб з паслядоўнікамі, каб яны паверылі ў яго ўваскрашэнне. А тварожная пасха сімвалізуе магілу Хрыста, яе гатуюць у форме піраміды і ўпрыгожваюць літарамі "ХУ".

Велікодная імша пачынаецца ў ноч з суботы на нядзелю. Гэты час лічыцца асабліва радасным. Перад самым Вялікаднем вернікі ідуць у храм, пасля чаго пачынаюць хросны ход са спевамі. Па завяршэнні набажэнства вернікі "разгаўляются" - смакуюць асвячоныя яйкі і кулічы.

На сам Вялікдзень маленькія дзеці гуляюць у "пакатушкі": чыё яйка ўкацца па дошцы далей. Гэта традыцыйнае забаўка ўвасабляе адраджэнне. Гэтак жа ў гэты дзень прынята "хрыстасавацца" - тройчы цалавацца ў шчокі. Таксама гуляюць у біткі: па чарзе разбіваць розныя канцы яек.

Народныя велікодныя павер'і

Каб куліч і пасха атрымаліся пышнымі і смачнымі, у доме трэба захоўваць спакой і цішыню. Нельга лаяцца і сварыцца.

Этнограф Ларыса Мятлеўская
© Photo : фота з асабістага архіва Ларысы Мятлеўскай

У старажытнасці існаваў звычай "данясення". Пасля асвячэння велікоднага куліча ў храме, кожны хацеў хутчэй прынесці выпечку дадому. Лічылася: хто першым прыбяжыць з кулічом дадому, у таго будзе багаты на ўраджай год.

Надвор'е ў светлае свята таксама мела вялікае значэнне. Менавіта па ім нашы продкі судзілі, наколькі добрым і ураджайным будзе год. Калі ў гэты дзень разгулялася навальніца - восень будзе сухой і позняй, калі пахмурна - лета будзе такім жа, халоднае надвор'е - сухое лета, яснае надвор'е перад Вялікаднем - сонечнае лета, зорная ноч - рэзкае пахаладанне.

Цікавае павер'е звязвалі з памерлымі. Продкі лічылі, што ў гэты дзень неба прыадчыняе сваю заслону, а душы памерлых родных ненадоўга вяртаюцца да жывых і святкуюць разам з імі.

Тэмы:
Сустракаем Вялікдзень (43)
Тэги:
Вялікдзень

Галоўныя тэмы