20:32 26 верасня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR3.03
  • 100 RUB3.38
Рэлігія
Атрымаць кароткую спасылку
Еўрапейскія гульні - 2019 (192)
3410

Дзяжурны святар у спартыўнай вёсцы будзе спавядаць і дабраслаўляць спартсменаў перад спаборніцтвамі.

МІНСК, 29 мая - Sputnik. Арганізацыйны камітэт II Еўрапейскіх гульняў выдаў акрэдытацыю некалькім беларускім каталіцкім святарам, якія будуць працаваць у спартыўнай вёсцы, паведаміў адказны за апякунства душы ўдзельнікаў ксёндз Кірыл Барнаў.

ІІ Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. У іх будуць браць удзел больш за чатыры тысячы спартсменаў з амаль 50 краін. Яны разыграюць 200 камплектаў медалёў. Спаборніцтвы пройдуць у 23 дысцыплінах, якія прадстаўляюць 15 відаў спорту.

"Акрэдытаваныя святары будуць пастаянна дзяжурыць у спартыўнай вёсцы, кожны дзень праводзіць службы на англійскай мове", - распавёў святар у інтэрв'ю афіцыйнаму парталу Рымска-каталічкай царквы ў Беларусі.

Ксёндз распавёў, што на Гульнях будзе працаваць "каманда" з сямі акрэдытаваных каталіцкіх святароў.

Паводле яго слоў, вялікая колькасць спартсменаў, якія прыедуць на Еўрапейскія гульні ў Мінск, будуць каталікамі, таму ім трэба забяспечыць паўнавартасныя ўмовы для духоўнага жыцця. "Усе акрэдытаваныя на Гульні мясцовыя святары прайшлі працэдуру праверкі службы бяспекі", - сказаў ён.

Святар патлумачыў, што размяшчацца спартсмены будуць у студэнцкім гарадку, куды пускаць будуць толькі па прапусках, акрэдытаваным каталіцкім святарам таксама выдадуць спецыяльныя пропускі.

Паводле яго слоў, на тэрыторыі спартыўнай вёскі для вернікаў будзе арганізаваны спецыяльны міжканфесійны цэнтр, гэта будзе вялікая аўдыторыя, абсталяваная ў выглядзе каталіцкай капліцы. У гэтай капліцы будзе дзяжурыць святар, якому можна будзе спавядацца і папрасіць блаславення перад спаборніцтвамі, сказаў святар.

Паводле яго слоў, на час Еўрапейскіх гульняў прыходзіцца вялікае каталіцкае свята - дзень Святых апосталаў Пятра і Паўла - 29 чэрвеня.

Святар таксама распавёў, што многія каманды прыедуць у Беларусь са сваімі капеланамі.

Як паведамілі Sputnik у дырэкцыі Еўрапейскіх гульняў-2019, у міжканфесійным цэнтры будуць працаваць святары трох канфесіяй - хрысціянства, ісламу і іудаізму.

Тэмы:
Еўрапейскія гульні - 2019 (192)
Тэги:
Каталікі, Еўрапейскія гульні

Галоўныя тэмы