08:36 06 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.38
  • EUR2.70
  • 100 RUB3.47
Рэлігія
Атрымаць кароткую спасылку
27 0 0

Каталіцкія святары апрануцца ў фіялетавыя адзенні і да самага Вялікадня ў касцёлах падчас літургій не будзе воклічаў "Алілуйя".

МІНСК, 26 лют - Sputnik. Вялікі пост перад Светлай Хрыстовай Нядзеляй пачынаецца сёння ў каталікоў, ва ўсіх каталіцкіх храмах Беларусі пройдуць "папяльцовыя" літургіі, паведамілі ў Рымска-каталіцкай царкве ў Беларусі.

Пачатак Вялікага посту перад Вялікаднем у каталікоў заўсёды прыпадае на сераду, яна называецца Папяльцовай з-за старазаветнай традыцыі пасыпаць галаву попелам. Вялікдзень у каталікоў у гэтым годзе будзе адзначацца 12 красавіка.

"Сімвалічнае пасыпанне галавы попелам вядома ў многіх культурах і традыцыях. У літургіі Касцёла гэтая практыка з'явілася ў канцы VIII стагоддзя. Праз два стагоддзі Пантыфік Урбан ІІ зрабіў гэты звычай абавязковым для ўсёй каталіцкай царквы", - распавялі Sputnik у РКЦ у Беларусі.

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, Кіраўнік РКЦ у РБ арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліць "ппяльцовую" літургію ў архікатэдральным касцёле імя Святой Панны Марыі ў Мінску.

Літургія на працягу ўсяго Вялікага посту адрозніваецца асаблівай стрыманасцю, падчас імшы ў касцёлах да самай пасхі не будуць гучаць воклічы "Алілуя". Святары, падкрэсліваючы смутнасць перыяду літургічнага года апранаюцца ў фіялетавыя адзенні. У строі касцёлаў адсутнічаюць кветкі, а арган гучыць толькі як акампанемент для спеваў.

Вялікі пост у каталікоў у гэтым годзе завершыцца 9 красавіка, у Вялікі чацвер, калі пачнецца святой велікодны Трыдзіум. Як кажуць святары, Святыя Чацвер, Пятніца і Субота з'яўляюцца самым цяжкімі днямі літургічнага года. У гэтыя дні ўспамінаюцца хросныя пакуты Хрыста.

Каталікі - другая па колькасці з 4 асноўных рэлігійных канфесій у Беларусі. Да яе адносяць сябе каля 18 адсоткаў беларускіх вернікаў. У лік асноўных рэлігійных канфесіі ў Беларусі афіцыйна аднесены праваслаўе, каталіцызм, юдаізм і мусульманства.

Тэги:
Каталікі, Беларусь, Вялікі пост

Галоўныя тэмы