Радаўніца: хто першы прыйдзе на могілкі, атрымае благаславенне

© Sputnik / Сергей ЛескетьКрыж на старых могілках
Крыж на старых могілках - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Аўторак на Фаміным тыдні з'яўляецца асаблівым у гадавым крузе памінальных дзён, з якім звязаныя шматлікія табу і прадпісанні.

У народнай традыцыі беларусаў існуе стагоддзямі сфармаваны цыкл пахавальна-памінальных абрадаў. Усяго ў народным рэлігійным календары існуе як мінімум 15 памінальных дзён у годзе. Традыцыйным памінальным днём у славян таксама з'яўляецца любая суботу года.

Радаўніца ў вёсцы Пліса Барысаўскага раёна Мінскай вобласці, 1955 год. - Sputnik Беларусь
Як святкавалі Радаўніцу нашыя продкі

"Радаўніца па сваёй семантыцы і эмацыянальнай афарбоўцы адрозніваецца ад іншых гадавых памінальных дзён. Ужо з самой назвы гэтага дня можна зрабіць такую выснову. Гэты дзень напоўнены не толькі смуткам, але і ціхай радасцю аб тым, што душы памерлых продкаў ачысціліся і трапілі на нябёсы", — распавялі Sputnik культуролагі.

Па іх словах, эмацыйная афарбаванасць і абрадавасць гэтага свята асаблівая яшчэ з-за таго, што ён заўсёды прыпадае на другі тыдзень пасля Вялікадня, заўсёды адзначаецца ў аўторак. "Велікодны перыяд напоўнены радасцю абнаўлення, нават у храмах з Вялікадня да Сёмухі не кладуць зямных паклонаў", — сказалі суразмоўцы агенцтва.

Фамін тыдзень

Другі тыдзень пасля Вялікадня называецца Фаміным, панядзелак — Жывой Радаўніцай, аўторак — Мёртвай Радаўніцай, распавялі культуролагі. Па іх словах, у панядзелак дазвалялася працаваць у агародзе і садзе, а таксама прыбіраць на могілках.

"Святая Радаўніца садоўніца, сады саджае", — казалі ў народзе пра гэты дзень.

Таксама ў панядзелак гаспадыні рыхтавалі святочны абед для заўтрашняга дня. Бо ў народзе лічыцца: хто першым прыйдзе на Радаўніцу на могілкі, прынясе пачастунак продкам, той атрымае ад іх асаблівую падзяку і заступніцтва, распавялі культуролагі.

© Sputnik / Виктор ТолочкоРадаўніца на паўночных могілках у Мінску
Радаўніца: хто першы прыйдзе на могілкі, атрымае благаславенне - Sputnik Беларусь
Радаўніца на паўночных могілках у Мінску

Аўторак на Фаміным тыдні — адзін з галоўных дзён у абрадавым памінальным цыкле хрысціянаў.

Асаблівасці Радаўніцы адлюстраваны ў прыказцы "На Радаўницу з раніцы аруць, у абед плачуць, а ўвечары скачуць".

Раніцай сям'я рабіла свае звычайныя справы, бліжэй да абеду ішла ў храмы, пасля чаго на могілках, дзе паміналі продкаў.

Народныя табу

З-за сакральнасці дня ў народзе існуе вялікая колькасць прадпісанняў, табу, звязаных з наведваннем могілак. Напрыклад, на могілкі не рэкамендавалася хадзіць цяжарным жанчынам, нават на Радаўніцу.

У народзе лічылася абавязковым правілам — выйшаўшы з могілак, памыць рукі.

Таксама беларусы верылі, што на памінальны бацькоўскі дзень можна ўбачыць "прарочы сон ад бацькоў" — трэба было прыйсці да магіл продкаў, пакланіцца тры разы і папрасіць аб прарочым сне.

Яшчэ адным строгім правілам, звязаным з пахавальна-абрадавым цыклам, з'яўляецца ўстаноўка помніка на магіле — яго нельга было ўсталёўваць да года з дня смерці чалавека. Белы вянок клалі на крыж, дзе была пахавана дзяўчына, белы фартух павязвалі на крыж на магіле жанчыны, а белы ручнік — на крыж, усталяваны на магіле мужчыны.

Царква пра Радаўніцу

У храмах на Радаўніцу служаць памінальную літургію і паніхіду, падчас якіх памінаюцца ўсе нябожчыкі праваслаўныя. Асаблівасцю гэтай службы з'яўляецца тое, што да звычайных памінальных малітваў дадаюцца і велікодныя спевы.

© Sputnik / Виктор ТолочкоСтарыя ідуць на могілкі ў адселенай вёсцы Дронькі Хойніцкага раёна
Радаўніца: хто першы прыйдзе на могілкі, атрымае благаславенне - Sputnik Беларусь
Старыя ідуць на могілкі ў адселенай вёсцы Дронькі Хойніцкага раёна

У Беларусі Радаўніца адзначаецца як дзяржаўнае свята. Як правіла, у гэты дзень больш за 1,3 мільёна чалавек наведваюць могілкі па ўсёй краіне, з якіх больш за 50 тысяч наведваюць магілы родных і блізкіх у чарнобыльскай зоне адчужэння.

Стужка навiн
0