11:04 24 верасня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.59
  • EUR3.03
  • 100 RUB3.39
Рэлігія
Атрымаць кароткую спасылку
8930

Згодна з народнымі традыцыямі у дзень Спаса нельга ні з кім сварыцца, інакш год будзе вельмі дрэнным. Ці прытрымліваюцца вяскоўцы гэтай прыкметы, праверыў фотакарэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус.

Спас нашы продкі адзначалі тройчы - спачатку Мядовы, потым Яблычны, а затым Хлебны. Да першага - 14 жніўня - асабліва рыхтаваліся пчаляры, бо напярэдадні даставалі мёд з вулляў, а потым асвячалі яго ў царкве.

Медовый Спас – 2020
© Sputnik Альфред Микус
Перш-наперш - набажэнства ў царкве
Медовый Спас – 2020
© Sputnik Альфред Микус
Далей - Хрэсны ход

З гэтым святам звязана шмат цікавых прыкмет. Напрыклад, традыцыйна на Спас вернікі ходзяць да крыніц, бо вераць, што вада ў гэтыя часіны можа быць гаючай і вылечваць усе хваробы. Штогод гэты абрад выконваюць на Любаншчыне - жыхары адразу некалькіх вёсак накіроўваюцца ва ўрочышча Студзянец. На гэты раз з імі быў і фотакарэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус.

Медовый Спас – 2020
© Sputnik Альфред Микус
Штогод вернікі ходзяць да святой крыніцы
Медовый Спас – 2020
© Sputnik Альфред Микус
Мёд таксама лічыцца гаючым
Медовый Спас – 2020
© Sputnik Альфред Микус
Яго вернікі захоўваюць напряцягу ўсяго года

Перш чым накіравацца да крыніцы, мясцовы святар айцец Яўгеній зладзіў святочнае набажэнства, пасля якога вернікі разам з абразом Божай Маці накіраваліся да ўрочышча. Існуе паданне, што вада дапамагае толькі тым, хто прайшоў шлях ад царквы і назад, таму вернікі заўсёды пешшу прайшлі 6 кіламетраў.

Медовый Спас – 2020
© Sputnik Альфред Микус
Наступны Спас - Яблычны
Медовый Спас – 2020
© Sputnik Альфред Микус
Пакаштуеце?

Каля вады святар асвяціў прынесены вяскоўцамі мёд - гэта таксама абавязковая традыцыя Мядовага Спаса.

Напрыканцы цырымоніі ўсе ўдзельнікі вярнуліся дадому і там сабраліся на святочны абед са спевамі і танцамі.

Тэги:
Мядовы Спас

Галоўныя тэмы