21:38 19 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR3.11
  • 100 RUB3.41
Рэлігія
Атрымаць кароткую спасылку
47 0 0

Радасць Вялікадня, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, з'яўляецца пунктам адліку для новых добрых спраў, дапамогі слабым і бяздольным, яднання дзеля міра і згоды ў грамадстве.

МІНСК, 4 кра – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў хрысціян, якія святкуюць Уваскрасенне Хрыстова 4 красавіка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.

Рымска-каталіцкая і Евангелічна-лютэранская цэрквы сустракаюць 4 красавіка Уваскрасенне Хрыстова (Вялікдзень).

"Уваскрэсенне Хрыстова сімвалізуе духоўнае адраджэнне: жыццё выйграла бітву ў смерці, дабро перамагло над злом, а святло знішчыла цемру. Радасць гэтага свята з'яўляецца пунктам адліку для новых добрых спраў, дапамогі слабым і бяздольным, яднання дзеля міра і згоды ў грамадстве", - гаворыцца ў віншаванні прэзідэнта Беларусі.

Лукашэнка звярнуў увагу, што справіцца з усімі цяжкасцямі, прыйсці да шчасця і росквіту мы можам толькі разам, абапіраючыся на хрысціянскія каштоўнасці.

"Няхай святло велікодных дзён напаўняе вашы сэрцы мудрасцю і надзеяй", - сказаў беларускі лідэр і дадаў, што жадае ўсім моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, выканання самых патаемных жаданняў.

Чытайце таксама:

Тэги:
Грамадства, дзяржава, кіраўнік, Вялікдзень, Каталікі, Аляксандр Лукашэнка

Галоўныя тэмы