Наступствы віхуры: "Бачыце аднапавярховы дамок? А ён быў двухпавярховым"

© Sputnik / Виктор ТолочкоАднаўленне вёскі Куляшоўка пасля віхуры
Аднаўленне вёскі Куляшоўка пасля віхуры - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У вёсках пад Мінскам эфектныя фота навальніцы ў Instagram не выкладалі – за 6 хвілін вецер разбурыў добрую частку будынкаў, і выглядала гэта недастаткова маляўніча для сацсетак. Стыхія адбушавала, а ўлады заявілі: парадак навялі. Sputnik выправіўся ў рэйд па Міншчыне з тым, каб прасачыць, як на справе выглядае "парадак".

Алена Васільева, Sputnik.

На пад'ездзе да вёскі Куляшоўка даносіцца гук пілы — Смалявіцкі выканкам дазволіў мясцовым жыхарам разабраць паваленыя падчас віхуры дрэвы на дровы. Адарваўшыся ад працы, яны згаджаюцца расказаць, як у гародах павырывала з коранем дрэвы, а тых, каго зламаныя дрэвы ўжо не ўражваюць, адпраўляюць у суседнюю вёску.

© Sputnik / Виктор ТолочкоНаступствы віхуры на Міншчыне
Последствия урагана в Минской области - Sputnik Беларусь
Наступствы віхуры на Міншчыне

"Едзьце ў Куляшоўку, там няма другіх паверхаў. Віхура прайшла паласой, было падобна на выбух, усё доўжылася хвілін пятнаццаць. У людзей не тое што дахі — паверхі пазносіла", — раяць мясцовыя і вяртаюцца да працы.

Камяні з неба

У вёсцы згадваюць пра віхуры, што дзясяткі гадоў таму ўжо праносіліся над Беларуссю. Камусьці сваякі з Гомельскай вобласці распавядалі, што ў пяцідзесятых гадах з неба замест граду падалі апельсіны. У гэтым сезоне ў гісторыі беларускага ўрагану не было міфічнай садавіны, але зусім не міфічным была шкода, якую ўчыніла мясцовым жыхарам стыхія.

© Sputnik / Виктор ТолочкоНа падворку Фаіны Яфімаўны віхура шчыравала з асаблівай лютасцю - усё паразбурала
Ураган на участке Фаины Ефимовны практически не оставил ничего живого  - Sputnik Беларусь
На падворку Фаіны Яфімаўны віхура шчыравала з асаблівай лютасцю - усё паразбурала

"Думала, камяні з неба пасыпаліся — град не можа быць такім. Вырашыла, канец света. Быў у мяне вялікі хлеў — і няма яго, знесла дах на доме, склеп раскрыла, плот паваліла. А плот толькі ў мінулым годзе паставілі, дзесяць мільёнаў бабка аддала, нічога жывога не засталося", — ледзь не плача Фаіна Яфімаўна з вёскі Куляшоўка.

Плот з выгляду надзейны, металічны, але перад стыхіяй не выстаяў. Не вытрымалі напору віхуры і жылыя будынкі: на ўсёй вуліцы застаўся толькі адзін крыты металачарапіцай домік, які перажыў шквалісты вецер і застаўся пры даху.

© Sputnik / Виктор ТолочкоМясцовыя жыхары пілуюць паваленыя дрэвы
Местные жители пилят поваленные деревья  - Sputnik Беларусь
Мясцовыя жыхары пілуюць паваленыя дрэвы

"А вунь туды паглядзіце, бачыце цагляны аднапавярховы дамок? А ён быў двухпавярховым. Свой дах у суседа знайшоў. А на той вуліцы лазню падняло над зямлёй і развярнула", — распавядаюць мясцовыя жыхары.

На парэштках аднаго з дахаў, дзе ўжо працуе брыгада будаўнікоў, паважна чысціць пёры бусел — стыхія расправілася з дахам, а яго гняздо засталося не кранутым.

© Sputnik / Виктор ТолочкоБуслінае гняздо віхура не зачапіла
Аист на крыше одного из разрушенных ураном домов - Sputnik Беларусь
Буслінае гняздо віхура не зачапіла

"Віхура пранеслася ў сераду, а брыгаду, каб дах новы накрыць, далі толькі ўчора. Уначы зноў дождж прайшоў, усё павымакла. З сельсавета прыязджаюць — а толку з гэтага? Сказалі, калі што — у 308 кабінет звяртайцеся. А хіба я туды дайду? Ну вось зараз працаваць пачалі, за гэта дзякуй. Шыфер прывезлі, спадзяюся, яго хопіць. А што казаць? Паглядзіце, колькі пацярпелых, як усім адразу дапамагчы", — разважае Фаіна Яфімаўна.

Унук Фаіны Яфімаўна Максім прыехаў сюды дапамагаць бабулі, інваліду другой групы, з Мінска. Ён распавёў, што выдаваць матэрыялы жадаючым аднавіць дах самастойна пачалі з мінулага тыдня.

"Іх трэба было выпісваць, але давалі толькі шыфер, цвікі і руберойд — ні страпільніка, ні абрашоткі, нічога больш. Першым пачалі аднаўляць той пасёлак, у які журналісты прыязджалі сюжэт здымаць. А да нас не адразу дабраліся", — падзяліўся Максім.

Першымі дабраліся дроны

Суседняя вёска ў параўнанні з Куляшоўкай выглядае практычна ідэальна: стыхія забрала дахі толькі трох дамоў, ды і тыя ўжо аднавілі. Мясцовы жыхар Валерый Калечыц гатуе на вогнішчы абед — з дахам паляцеў і комін, і даводзіцца карыстацца чыгунком.

© Sputnik / Виктор ТолочкоПакуль ладзіцца новы дах на доме, Валерыю Калечыцу даводзіцца гатаваць на двары
Крышу на доме Валерия Калечица уже почти положили, но готовить до сих пор приходится на удице - Sputnik Беларусь
Пакуль ладзіцца новы дах на доме, Валерыю Калечыцу даводзіцца гатаваць на двары

Брыгада на чале з Віктарам Пілятам трэці дзень ладзяць у двары Валерыя Віктаравіча дах, хваляць абеды, якія рабочым дастаўляюць з рэстарана, і рыхтуюцца ўзяцца за пацярпелыя сельгаспабудовы, калі завершаць аднаўленне стрэх.

"Нам даюць матэрыял, а наша задача ў сціснутыя тэрміны зрабіць дах на жылых дамах, потым зоймемся хлявамі і прыбудовамі. Спачатку трэба было ўсё ачысціць, вывезці друз, у які ператварыліся сарваныя дахі, паставіць новы дах, а зараз — аздабленне, каб хатка была падобна да хаткі. Гаспадар задаволены, сказаў, напіша падзяку", — смяецца начальнік брыгады.

Сам гаспадар, адарваўшыся ад гатавання на заднім двары, запэўніў: новы дах лепшы за стары. У самой Куляшоўцы зусім не такая ідылія. Яшчэ некалькі дзён таму мясцовыя жыхары зусім былі абураныя знешняй бяздзейнасцю ўладаў, папракалі іх у неплацежаздольнасці і абураліся, маўляў, куды ідуць нашы падаткі, калі нават у надзвычайнай сітуацыі дах на месца вярнуць нельга хутчэй. У панядзелак работы пачаліся на апошняй разбуранай вуліцы Куляшоўкi, і народны гнеў прытух, але часова.

© Sputnik / Виктор ТолочкоДамы без дахаў - сёння звыклая карцінка для Куляшоўкі
Дом без крыши - картины для деревни Кулешовка вполне привычная - Sputnik Беларусь
Дамы без дахаў - сёння звыклая карцінка для Куляшоўкі

На працягу тыдня над вёскай лёталі дроны МНС, інфармацыя аб ступені разбурэнняў у мясцовых уладаў з'явілася адразу, старшыня сельскага выканкама асабіста абыйшла ўсе вёскі і зафіксавала шкоду. Але з-за вялізнага аб'ёму пашкоджанняў да рамонту некаторых дамоў дабраліся толькі ў панядзелак. Да нядзелі людзі сядзелі без святла, ваду давалі з перабоямі, калі ішоў дождж, пакоі падтапляла — дахаў не было.

"Ніхто нічога не ведае. Хтосьці тэлефанаваў у Смалявічы ў выканкам — ніхто не бярэ слухаўку, кажуць, усё на выездзе. А куды яны заязджаюць? У лес? Ехалі хлопцы з АНТ, сказалі, да нас выпадкова загарнулі — ехалі здымаць буралом. Дзякуй рабочым людзям — яны шчыруюць, хоць ім ні сняданку, ні вячэры не забяспечваюць, толькі абед і ссабойку", — расказваюць жыхары Куляшоўкі і раз за разам дзякуюць рабочым, да якіх, у адрозненні ад прадстаўнікоў улады, у іх прэтэнзій няма, толькі падзякі.

"Толькі ў чацвер пачалі прыбіраць вуліцу — ўяўляеце, якія завалы былі? Усе дахі, усе зламаныя дрэвы сюды выносілі. Замест дарогі сцяжынка была. Ваду з перабоямі давалі: маглі на гадзіну даць ваду, потым дзьве гадзіны не даваць. Да працоўных людзей, якія прыбіраюць, электрыку робяць, прэтэнзій ніякіх няма. Ад уладаў, акрамя прадстаўнікоў сельсавета, нікога не было. Прыязджалі з ЖКГ, сказалі, мы вам вылучым дапамогу — лісты шыферу за 50 тысяч, заплоціце потым. Многія не бралі, не ведалі, у колькі нам гэтая дапамога на самай справе абыдзецца, чакалі брыгады, якія прыедуць і, як абяцана, зоймуцца рамонтам бясплатна. Святло далі толькі ў нядзелю ўначы", — распавядалі мясцовыя, якія да гэтага часу не ўпэўненыя, ці не давядзецца плаціць за абяцаную бязвыплатную дапамогу. Агульнага сходу не было, тлумачэнняў ад органаў улады — а з моманту віхуры мінуў тыдзень — людзі не атрымалі.

© Sputnik / Виктор ТолочкоСпецтэхніка на ліквідацыі завалаў
Спецтехника разбирает завалы в деревне - Sputnik Беларусь
Спецтэхніка на ліквідацыі завалаў

Таму чуткі пра маштабы трагедыі ўсе памнажаліся, у вёсцы пагаворвалі, што нехта бачыў, як з лесу выносяць трупы грыбнікоў, заспетых стыхіяй знянацку, а інфармацыю пра чалавечыя ахвяры нібыта замоўчваюць.

© Sputnik / Виктор ТолочкоМарына Генчык запэўнівае, што ўся дапамога вяскоўцам аказваецца бясплатна
Марина Генчик уверяет, что вся помощь сельчанам оказывается безвозмездно  - Sputnik Беларусь
Марына Генчык запэўнівае, што ўся дапамога вяскоўцам аказваецца бясплатна

За каментарамі Sputnik звярнуўся да старшыні сельскага выканкама Марыны Гнечык. Там запэўнілі, што за аказаную дапамогу плаціць не прыйдзецца, а запазнілася яна толькі праз велізарныя маштабы разбурэнняў.

"Шыфер і іншыя матэрыялы прапаноўваліся бясплатна. Ні з каго грошай браць не будзем", — запэўнілі ў выканкаме. Гнечык сказала, што мясцовыя жыхары могуць не хвалявацца — адновяць не толькі дах, але і гаспадарчыя пабудовы, і за гэта таксама не давядзецца плаціць.

"Аказваюць дапамогу будаўнічыя арганізацыі Мінскай вобласці, праводзім суботнікі па расчыстцы тэрыторыі, нам дапамагаюць суседнія раёны — Барысаўскі, Жодзінскі, Лагойскі. Я сама 13 ліпеня аб'ехала ўсе пацярпелыя населеныя пункты і прапанавала ўсім пацярпелым размясціцца ў нашай школе і перачакаць там, пакуль адновяць іх дамы. Усе адмовіліся, засталіся дома, некага да сабе забралі сваякі. Рабочыя працуюць да позняга вечара, на аднаўленне даху патрэбны час", — распавяла старшыня выканкама.

© Sputnik / Виктор ТолочкоБудаўнічыя брыгады ліквідуюць наступствы стыхійных разбурэнняў
Строительные бригады работают над устранением последствий урагана - Sputnik Беларусь
Будаўнічыя брыгады ліквідуюць наступствы стыхійных разбурэнняў

Разам з тым, раней у МНС Беларусі заявілі, што на ліквідацыю наступстваў стыхіі з дзяржрэзерва выдаткавана каля 100 тысяч рублёў.

Стужка навiн
0