Востраў Камсамольцаў у чарговы раз становіцца пляцоўкай для гіганцкіх інсталяцый.
МІНСК, 17 чэр — Sputnik. У сталіцы распачаўся праект "Арт-астравы", сёлета ён прысвечаны 950-годдзю Мінска. У першы дзень працы выставы, на остраве сабралася шмат наведвальнікаў.
Для дзяцей нават прапаноўвалася ўзяць удзел у стварэнні ўнікальнага праекта.
Аб'яднаўшы як пачаткоўцаў, так і вопытных скульптараў і мастакоў, арганізатарам удалося рэалізаваць 11 новых прасторавых аб'ектаў. Сярод іх: арт-аб'ект Андрэя Шыловіча "Гуртка", скульптура Анатоля Арцімовіча "Планета", пластычная эка-фантазія "Клумба" Таццяны Гомза, інтэрактыўная планетныя канструкцыя для рэлаксацыі і сузірання прыроды "Лакатар" Васіля Цімашова і Паліны Піраговай, скульптура "Бітва на Нямізе" Паўла Вайніцкага і Вадзіма Мацкевіча.
Аўтарскі калектыў з Германіі "Таре Тhat" пры падтрымцы Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германіі ў Рэспубліцы Беларусь запрасілі гасцей мерапрыемства самім паўдзельнічаць у стварэнні арт-твораў
Нягледзячы на тое, што свет з-за COVID рухаецца "па траекторыі разбурэння інтэграцыі", прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка заклікаў РФ аб'ядноўваць патэнцыялы краін у прамысловасці і іншых сферах.
Шарамет загінуў чатыры гады таму ў Кіеве ў выніку выбуху аўтамабіля, па інфармацыі МУС Украіны, бомба знаходзілася пад машынай і кіравалася дыстанцыйна.
Рашэнне IIHF парушае статут арганізацыі і многія міжнародныя дакументы ў галіне спорту, беларускі бок павінен запатрабаваць кампенсацыі ўжо панесеных страт на арганізацыю першынства, лічыць расійскі юрыст Сяргей Аляксееў.