03:19 24 кастрычніка 2017
«Радыё Sputnik»
Выстава Мясцовае насельніцтва ў Мінску

Унікальныя фатаграфіі часоў Першай сусветнай вайны паказалі ў Мінску

© Sputnik / Виктор Толочко
Рэпартаж
Атрымаць кароткую спасылку
5931

Пяцьдзесят унікальных фотаздымкаў часоў Першай сусветнай вайны з прыватнай калекцыі Уладзіміра Багданава прадстаўленыя ў Мінскім гістарычным музеі. Карэспандэнт Sputnik Павел Вур пагутарыў з уладальнікам гістарычных здымкаў.

На выставе "Мясцовае насельніцтва" прадстаўлены 50 фатаграфій, зробленых на тэрыторыі Беларусі нямецкімі салдатамі і афіцэрамі з 1915 па 1918 год. Гэтыя здымкі Багданаў збіраў на працягу многіх гадоў па ўсім свеце, і яны сталі па-сапраўднаму ўнікальнай калекцыяй.

Калекцыя капітана Фаўзера

Капітан Фаўзер быў вельмі педантычным немцам. Ён займаўся фатаграфіяй і працаваў у будупраўленні. Мяркуючы па ўсім, будаваў масты, паколькі геаграфія яго здымкаў ахоплівае тэрыторыю, размешчаную ўздоўж беларускіх рэк. За час сваёй працы ў Беларусі з 1915 па 1918 год ён зрабіў каля 500 здымкаў, дзе захаваныя мясцовыя жыхары і карціны іх побыту. Але гэта не ўсё: Фаўзер дапоўніў кожны здымак надрукаваным на машынцы тэкстам, дзе засведчыў імёны і прозвішчы пазіраваўшых сялян, а таксама дату і месца здымкі. Фактычна кожны яго здымак — гэта невялікі гістарычны помнік.

"Я знайшоў калекцыю фотаздымкаў капітана ў інтэрнэце ў мінулым годзе. На жаль, набыць атрымалася толькі некалькі дзясяткаў штук, але тое, што ёсць, сапраўды пярліны: больш поўных, падрабязных і дакладных апісанняў да здымкаў стогадовай даўніны я не сустракаў", — распавёў Багданаў.

Капітан Фаўзер аб'ездзіў усю Брэсцкую вобласць, пабываў у памежных з Беларуссю раёнах Украіны, і ўсюды фатаграфаваў.

Немецкие солдаты строем идут по улице одного из белорусских сел
© Sputnik / Виктор Толочко
Нямецкія салдаты ідуць па вуліцы ў беларускай вёсцы

"Калі немцы прыйшлі ў Беларусь, то ўбачылі жыццёвы ўклад, якога ў Еўропе ўжо не было, і таму салдаты і афіцэры стараліся як мага больш сфатаграфаваць, апісаць, запомніць, каб потым расказаць пра гэта дома. З часоў Першай сусветнай у нас засталося шмат выдатных гістарычных сведчанняў пра беларускае жыцьцё, зробленых кайзераўскімі салдатамі, якія становяцца запатрабаванымі толькі ў апошні час. Мне, як студэнту-гісторыку, гэтая выстава вельмі цікавая", — падзяліўся ўражаннямі Аляксей.

Немецкая школа для белорусских детей
© Sputnik / Виктор Толочко
Нямецкая школа для беларускіх дзетак

Розныя тэмы

У Багданава велізарная калекцыя дакументаў часоў Першай сусветнай. Здымкі, паштоўкі, графіка, палкавыя альбомы, — вось не поўны спіс яго калекцыі. Уладзімір перыядычна робіць тэматычныя выставы, выступае на міжнародных канферэнцыях, выдае кнігі.

Снимок 1916 года Еврейские девушки стираю белье в речке Мышенка под Барановичами из подборки фотоснимков капитана Фаузера
© Sputnik / Виктор Толочко
Здымак 1916 года "Яўрэйскія дзяўчыны займаюцца праннем бялізны ў рэчцы Мышэнка пад Баранавічамі" з падборкі фотаздымкаў капітана Фаўзера

"Чаму мяне цікавіць менавіта Першая сусветная? Гэтая вайна мацней паўплывала на гісторыю XX стагоддзя, чым вайна 1939 году. Другая сусветная, па факце, з'яўляецца лагічнай высновай з вайны 1914 года і наступнай перабудовы свету. У нашай краіне адносна нядаўна прыйшлі да разумення гэтага, і я хачу як мага паўней паказаць людзям, як успрымалі Беларусь таго часу немцы. Бо погляд з боку часта больш аб'ектыўны, чым свой", — падкрэсліў калекцыянер.

Багданаў можа рабіць выставы фатаграфій Першай сусветнай па самых разнастайных тэмах — ад бежанцаў да падземнай вайны. Дарэчы, апошняя — асабліва цікавая: падчас баёў сапёры, як з аднаго, так і з другога боку, рылі доўгія тунэлі пад варожыя пазіцыі, куды потым закладвалі выбухоўку.

Снимок Колонна беженцев под Барановичами, датированный осенью 1916 года
© Sputnik / Виктор Толочко
Здымак "Калона бежанцаў пад Баранавічамі", датаваны восенню 1916 года

Былі распрацаваны цэлыя баявыя стратэгіі і створаны спецыяльныя атрады, якія павінны былі выбухамі абрушваць варожыя тунэлі. Прычым, паколькі выбухная хваля ішла не толькі ўверх, але і назад, падымаючы зямлю на ўсім працягу падкопу, — на аэрафотаздымках, зробленых пасля выбухаў, выдатна бачныя шляхі, якія пракладалі сапёры пад зямлёй. На Смаргоншчыне, напрыклад, засталіся кратэры шырынёй да трыццаці метраў пасля падобных выбухаў.

Мост часу

На выставе прадстаўлены фатаграфіі беларусаў з усёй краіны. Некаторыя з іх былі адпраўленыя салдатамі ў Германію, і Багданаў выкупіў іх потым на розных аўкцыёнах, а таксама напрамую ў нашчадкаў тых, хто калісьці здымаў. Частку фатаграфій атрымалася знайсці ў Беларусі, а частка — тыя самыя фота, зробленыя капітанам Фаўзерам.

Снимок 1917 года Семья в Барановичах из подборки фотоснимков Baranowitschi – 1915-1917
© Sputnik / Виктор Толочко
Здымак 1917 года "Сям"я ў Баранавічах" з падборкі фотаздымкаў "Baranowitschi - 1915-1917"

"Мне цікавыя твары людзей таго часу. Па-мойму, яны наогул не падобныя на сучасных беларусаў, больш грубыя, ці што. Вельмі цікавая выстава, хоць адмыслова я сюды не ішла. Праходзіла міма, убачыла афішу, зазірнула і не пашкадавала", — распавяла Кацярына, маладая наведвальніца выставы.

"Я ездзіў у вёску Рудзі Пастаўскага раёна, жыхары якой выяўленыя на адной з гэтых фатаграфій. Хацеў паказаць здымак, знайсці нашчадкаў гэтых людзей. На жаль, ад вёскі не засталося і следу. Зараз там перааранае поле. Наогул, ад шматлікіх паселішчаў нічога не засталося. А іншыя так змяніліся, што знайсці месца, дзе была зроблена фатаграфія, можна толькі дзякуючы дэталёваму апісанню, якое рабіў Фаўзер. Ці ж па нейкім будынкам накшталт цэркваў, выяўленым на здымках і якія захаваліся да гэтага часу", — распавёў Sputnik Багданаў.

Снимок 1917 года Семья в Барановичах из подборки фотоснимков Baranowitschi – 1915-1917
© Sputnik / Виктор Толочко
Жанчыны ў традыцыйных беларускіх строях

Уладзімір Багданаў называе фатаграфіі, якія ён выставіў, — "мостам часу", паколькі праз людзей яны звязваюць цэлыя эпохі. Бо на здымках чыесьці бабулі і прабабулі, чыесьці дзядулі, якія тады былі яшчэ дзецьмі і зусім маладымі хлопцамі і дзяўчатамі. Калекцыянер вельмі спадзяецца, што хто-небудзь з наведвальнікаў выставы пазнае на фотакартцы свайго продка, і сувязь часоў усталюецца праз здымак.

Выстава будзе доўжыцца да 7 ліпеня.

Тэги:
фотаздымкі, выстава, гісторыя, Першая сусветная вайна, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Уладзімір Багданаў, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы