00:26 20 студзеня 2018
«Радыё Sputnik»
Вечар, прысвечаны 135-годдзю са дня нараджэння Янкі Купалы

Незвычайнае Купалле адзначылі ў Купалаўскім тэатры

© Sputnik/ Юлія Хвошч
Рэпартаж
Атрымаць кароткую спасылку
Самая чароўная пара ў годзе - Купалле (15)
6940

Мерапрыемства было прысвечана свяцілу не нябеснаму, а літаратурнаму – Янке Купале.

МІНСК, 7 ліп — Sputnik. Купалаўскі тэатр у чацвер адзначыў дзень нараджэння класіка беларускай літаратуры, зладзіўшы ноч паэзіі і аздобіўшы яе купальскай атмасферай.

У летняе кафэ тэатра завітала шмат прыхільнікаў Купалы і людзей да беларускай культуры не абыякавых, каб паслухаць вершы выбітнага дзеяча беларускай літаратуры ў выкананні акцёраў Купалаўскага, драматургаў, музыкаў і паэтаў.

Актрыса тэатра імя Янкі Купалы Алена Сідарава сярод іншых прачытала верш Я і воля мая
© Sputnik/ Юлія Хвошч
Актрыса тэатра імя Янкі Купалы Алена Сідарава сярод іншых прачытала верш "Я і воля мая"

На сцэне кафэ халодным ліпеньскім вечарам выступілі Алена Сідарава, Святлана Зелянкоўская, Уладзімір Арлоў, Андрусь Такінданг, Андрэй Саўчанка, Уладзімір Лянквіч і іншыя.

Музыка Андрусь Такінданг таксама не абмінуў увагай дзень нараджэння паэта
© Sputnik/ Юлія Хвошч
Музыка Андрусь Такінданг таксама не абмінуў увагай дзень нараджэння паэта

Цалкам адчувалася, што кожны, хто выходзіў на сцэну, прапускаў кожны радок класіка праз сябе, і гэта знаходзіла адпаведны водгук у слухачоў.

Рэжысёр Андрэй Саўчанка чытае вершы Янкі Купалы
© Sputnik/ Юлія Хвошч
Рэжысёр Андрэй Саўчанка чытае вершы Янкі Купалы

У праграме прагучалі лепшыя вершы беларускага класіка. Тыя дзеячы купалаўскага, што не патрапілі на мерапрыемтсва, прагучалі для гасцей вечара ў запісу.

Вечар быў аздоблены чароўнай музыкай ханг-драмаў.

Паэт, лідэр гурта Tonqixod Уладзімір Лянкевіч выканаў некалькі сваіх вершаў
Паэт, лідэр гурта Tonqixod Уладзімір Лянкевіч выканаў некалькі сваіх вершаў

Завяршылася мерапрыемства адкрытым мікрафонам — кожны мог выказаць словы ўдзячнасці беларускаму песняру, прачытаўшы верш ці праспяваўшы песню. 

Тэмы:
Самая чароўная пара ў годзе - Купалле (15)
Тэги:
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, Янка Купала, Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы