07:46 20 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.46
  • 100 RUB3.14
Купальскае свята адзначылі ў Гомелі

Гамельчанкі вераць у магію купальскай ночы, але замуж не спяшаюцца

© Sputnik / Ганна Сакалова
Рэпартаж
Атрымаць кароткую спасылку
Самая чароўная пара ў годзе - Купалле (15)
28010

Гомель адметны багаццем вадаёмаў, таму на Купалле ў абласным цэнтры заўсёды аншлаг. Нягледзячы на шматлікія неадпаведнасці, народнае гулянне не страціла містычнай прыцягальнасці. Дзяўчыны па-ранейшаму кідаюць у ваду вянкі, пры гэтым пра замужжа мараць адзінкі.

ГОМЕЛЬ, 7 ліп — Sputnik. Па традыцыі, у ноч з 6 на 7 ліпеня незамужнія дамы шукаюць сабе суджаных, скачуць праз вогнішча і робяць шэраг недарэчных, на першы погляд, рэчаў. Паколькі скачкі праз вогнішча ў добраўпарадкаваным горадзе пад забаронай, застаецца плесці вянкі і спускаць іх на ваду. Калі вянок патоне або прыб'ецца назад да берага, яшчэ год прыйдзецца хадзіць у дзеўках, сплыве далёка — чакай сватоў. Ці вераць у гэтую прымкету сучасныя дзяўчыны, карэспандэнт Sputnik высветліў на свяце Купалле ля аднаго з гомельскіх азёр.

Сёння маладыя дзяўчаты не вельмі спяшаюцца замуж
© Sputnik / Ганна Сакалова
Сёння маладыя дзяўчаты не вельмі спяшаюцца замуж

"Вучуся ў машынабудаўнічым каледжы на тэхніка-тэхнолага. Замуж не спяшаюся, у мяне іншая мэта ў жыцці. Хачу займацца творчасцю, таму што добра танчу і спяваю, раней грала на фартэпіяна. Купальскі вянок спляла, кіну яго ў возера, але куды ён там паедзе, мне ўсё роўна", — усміхаецца 18-гадовая Рэната Ігнаценка.

Дзевяцікласніцы Яўгенія Астракова і Таццяна Беразняцкая пакуль думаюць больш пра ЦТ, чым пра шлюб
© Sputnik / Ганна Сакалова
Дзевяцікласніцы Яўгенія Астракова і Таццяна Беразняцкая пакуль думаюць больш пра ЦТ, чым пра шлюб

"Прыйшлі на Купалле адпачыць, павесяліцца, знайсці новых сяброў. Самі сплялі вянкі, хочам сёння зрабіць шмат прыгожых фатаграфій. Пра чараўніцтва купальскай ночы ведаем, але не вельмі ў яго верым. Цяпер на першым месцы добра скончыць гімназію, здаць ЦТ і паступіць у інстытут. Замуж выходзіць трэба бліжэй да 24-25 гадоў, але дакладна не раней за 20", — разважаюць дзевяцікласніцы Яўгенія Астракова і Таццяна Беразняцкая.

Педагог-арганізатар майстар-класа па пляценні вянкоў Яніна Таўтын
© Sputnik / Ганна Сакалова
Педагог-арганізатар майстар-класа па пляценні вянкоў Яніна Таўтын

"Я на Купаллі ўпершыню. Нядаўна працую ў школе, і нам даручылі правесці на набярэжнай майстар-клас па пляценні вянкоў. Праблем няма, выбар траў і кветак цяпер вялікі. Мне ж захацелася сплесці сабе вянок з васількоў. Купіла іх на рынку. Замуж, вядома, хачу, але не ў гэтым годзе. Малады чалавек ёсць, можна сказаць, нават сустракаемся. Але свой вяночак кіну ў ваду, хто яго ведае", — інтрыгуе педагог-арганізатар Яніна Таўтын.

Настаўніца беларускай мовы Вікторыя Жызнеўская заклікае дзяўчат верыць у чараўную сілу купальскіх абрадаў
© Sputnik / Ганна Сакалова
Настаўніца беларускай мовы Вікторыя Жызнеўская заклікае дзяўчат верыць у чараўную сілу купальскіх абрадаў

"Два гады замужам. З будучым мужам пазнаёмілася шэсць гадоў таму ў сацсетках. На сёння гэта самы надзейны спосаб завязаць адносіны. Выходзіць у людзі таксама трэба, і Купалле — добрая для гэтага нагода. Таму нікога не хачу расчароўваць сваімі "веру — не веру". Верце, дзяўчынкі, пляціце вяночкі, кідайце іх у ваду і чакайце ў госці сватоў", — заклікае настаўніца беларускай мовы і літаратуры Вікторыя Жызнеўская.

Адзін з галоўных рытуалаў Купалля - пусціць вянок па вадзе
© Sputnik / Ганна Сакалова
Адзін з галоўных рытуалаў Купалля - пусціць вянок па вадзе
Тэмы:
Самая чароўная пара ў годзе - Купалле (15)
Тэги:
традыцыі, Купалле, Гомель
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы