Жыццё ў новых дэкарацыях: "Беларусьфільм" завяршае рэканструкцыю

© Sputnik / Ирина БукасКінастудыя "Беларусьфільм" рыхтуецца да адкрыцця пасля рэканструкцыі
Кінастудыя Беларусьфільм рыхтуецца да адкрыцця пасля рэканструкцыі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Sputnik пабываў на абноўленай кінастудыі напярэдадні адкрыцця пасля маштабнай рэканструкцыі.

Кінастудыя "Беларусьфільм" рыхтуецца да адкрыцця пасля рэканструкцыі, якое запланавана на 7 лістапада. Што гэта значыць для кінастудыі, красамоўна тлумачыць лічба — работы па рэканструкцыі доўжыліся доўгіх 8 гадоў. Напярэдадні гэтай доўгачаканай падзеі карэспандэнт Sputnik Ірына Пятровіч пабывала на абноўленай кінастудыі і пераканалася, што адкрыццё ўжо блізка.

Зала для гледачоў кінатэатра Цэнтральны - Sputnik Беларусь
Пра каханне і вайну: што глядзець на кінафестывалі "Лістапад"

У гэтых сценах было знята нямала карцін, якія сёння ўжо сталі легендамі: "Прыгоды Бураціна", "Пра Чырвоную Шапачку", "Белыя росы", "Дзікае паляванне караля Стаха", "У жніўні 44-га". І не гледзячы на папрокі, што беларускае кіно ўжо не тое, жыццё тут не спынялася нават падчас рэканструкцыі.

Цудоўнае ператварэнне

У новых і старых павільёнах кіпіць праца: накрываюць падлогу клееным брусам, яго шліфуюць і чысцяць ад драўлянай габлюшкі і будаўнічага пылу. Адчуваецца характэрны пах будматэрыялаў. Усяго на абноўленай кінастудыі цяпер 5 павільёнаў для здымак: 2 новых і 3 старых, якія былі ўдасканалены ў адпаведнасці з патрабаваннямі часу. Сцены зроблены з сучаснага гукаізалюючага матэрыялу, столі апрацаваны высакаякасным супрацьпажарным пакрыццём. А легенда пра знакамітыя беларусьфільмаўская скразнякі і халады сыдзе ў мінулае — па ўсім перыметры размешчаны радыятары.

© Sputnik / Ирина БукасПакуль тут працуюць будаўнікі, а хутка прыдуць акторы
Пока на этой сцене трудятся рабочие, но уже скоро сюда придут актеры - Sputnik Беларусь
Пакуль тут працуюць будаўнікі, а хутка прыдуць акторы

Здымачныя павільёны былі запатрабаваныя і ў самы разгар рэканструкцыі. Менавіта тут здымаў свой "Вялікі" Валерый Тадароўскі. Цяпер у адным з новых павільёнаў сабраны дэкарацыі да расійскага серыялу "Мухтар-2" — ён здымаецца ў Беларусі на працягу доўгага часу. Пакуль здымачная група ў адпачынку і пляцоўка пустуе, мы зазірнулі ў кабінеты следчых, такія знаёмыя нам па фільме.

З пераменай месцаў на "Беларусьфільме" перагледзелі і планы.

"Цяпер на розных стадыях завяршэння 8 мастацкіх праектаў, 20 дакументальных фільмаў, 10 мультфільмаў. У планах мы збіраемся выпускаць у год не менш за 6 мастацкіх фільмаў, 9-10 мультыплікацыйных і 20-30 гадзін дакументальнай і навукова-папулярнай прадукцыі", — распавёў дырэктар кінастудыі Ігар Поршнеў.

© Sputnik / Ирина БукасТут працуюць следчыя з "Мухтара"
В этих кабинетах работают следователи из Мухтара - Sputnik Беларусь
Тут працуюць следчыя з "Мухтара"

Ён адзначыў, што якасць будаўніцтва дэкарацый на "Беларусьфільме" — адна з падстаў для гонару — усё робяць на сумленне.

Зараз ідзе стварэнне дэкарацый да здымак расійскага фільма "Цудадзейная" па аднайменнай аповесці Уладзіміра Цендракова.

Тэхнічная база кінастудыі таксама абноўлена: з'явілася першакласная лічбавая студыя, дзе ёсць магчымасць якасна апрацоўваць матэрыял, займацца камп'ютарнай графікай і колеракарэкцыяй. "Але самае галоўнае новаўвядзенне — у нас будзе абсталявана студыя перазапісу гуку ў сістэме Dolby Atmos, якая можа вырабляць і Dolby 5.1 і 7.1. Сёння 6 кінатэатраў у Мінску працуюць з гэтай сістэмай, у Расіі іх некалькі дзясяткаў, студый не так шмат. Гэта перадавая тэхналогія, будзем прапаноўваць выкарыстоўваць гэтую нашу паслугу. Такі гук сапраўды ўражвае", — дадаў дырэктар кінастудыі.

© Sputnik / Ирина БукасНа фасадзе студыі ўжо можна пабачыць табліку з назвай на трох мовах
На фасаде Беларусьфильма уже повесили медные таблички с названием киностудии на трех языках  - Sputnik Беларусь
На фасадзе студыі ўжо можна пабачыць табліку з назвай на трох мовах

На тэрыторыі кінастудыі таксама вядуцца актыўныя будаўнічыя дзеянні. Відаць, што яшчэ трохі высілкаў — і мясцовасць будзе канчаткова акультурана. Адзін з галоўных знешніх атрыбутаў галоўнага корпуса — медная шыльда з назвай кінастудыі на трох мовах — ужо начышчаная і прымацаваная на фасадзе будынка.

Незлічоныя багацці кінастудыі

Склады "Беларусьфільма" — сапраўдныя скрыні з скарбамі розных эпох, прасторна размясціліся ў адрамантаваных будынках. Перавозіць рэчы на новае месца пачалі яшчэ ў мінулым годзе. У новым корпусе 6 складоў для рэквізіту, арэнда якога прыносіць студыі стабільны даход.

"У нас шыкоўная калекцыя касцюмаў, рэквізіту, мэблі, зброі. Гэта наш гонар. Усё гэта заўсёды карысталася попытам: пакуль ішла рэканструкцыя, наш рэквізіт пастаянна ўдзельнічаў у здымках за мяжой", — патлумачыў Ігар Поршнеў.

© Sputnik / Ирина БукасДа адкрыцця "Беларусьфільма" засталося зусім мала часу
До открытия обновленной киностудии Беларусьфильм осталось совсем чуть-чуть - Sputnik Беларусь
Да адкрыцця "Беларусьфільма" засталося зусім мала часу

Ганарыцца сапраўды ёсць чым. У засеках "Беларусьфільма" больш за 60 тысяч адзінак мужчынскага, жаночага і ваеннага адзення, каля 7 тысяч пар абутку, каля 12 тысяч галаўных убораў, звыш 25 тысяч адзінак рознага рэквізіту, каля 2 тысяч адзінак зброі.

"На складзе захоўваецца больш за 4,5 тысячы адзінак мэблі, большасць з іх — сапраўдныя, частка — бутафорскія. Перыядычна яе даводзіцца рэстаўраваць, часам — ствараць з нуля, вывучаючы ўсе магчымыя дэталі, уласцівыя канкрэтнай эпосе", — падзяліўся загадчык склада дэкарацый Аляксандр Трызна.

Абнавілі не толькі саму кінастудыю, але і касцюмы кінагерояў: іх пачысцілі і прывялі ў парадак. Сярод вялізных стэлажоў з адзеннем можна знайсці лёгка пазнавальныя асобнікі. Напрыклад, нарад Лісы Алісы і каўпак Бураціна з фільма "Прыгоды Бураціна", касцюмы герояў "Альпійскай балады" і "Анастасіі Слуцкай". Кожная рэч на складзе адзення робіцца па замове. Каб касцюмы герояў глядзеліся максімальна рэалістычна, пры іх стварэнні выкарыстоўваюцца элементы, якія адсылаюць гледача да пэўнага гістарычнага перыяду: імітацыя каштоўных камянёў, гузікі, знакі адрознення і шаўроны.

© Sputnik / Ирина БукасНа "Беларусьфільме" можна апрануць арміі розных эпох
Из костюмерных Беларусьфильма можно экипировать не одну армию, причем из разных эпох - Sputnik Беларусь
На "Беларусьфільме" можна апрануць арміі розных эпох

Касцюмы выкарыстоўваюцца для здымак розных фільмаў, тэатралізаваных святаў і фотасэсій, — студыя здае іх у арэнду. Стан кожнага касцюма старанна правяраюць супрацоўніцы склада. Калі не хапае якога-небудзь элемента — гэта недакомплект, трэба альбо знайсці яго, альбо замяніць. Калі рэч струхнела, яе адпраўляюць у рамонт.

Маштаб убачанага сапраўды ўражвае. Толькі на адным складзе можна прымерыць дзясяткі тысяч розных вобразаў практычна любой тэматыкі.

Лакацыя здымак — "Смалевуд" і "рай"

Для натурных здымак у "Беларусьфільма" ёсць асобныя пляцоўкі, іх таксама ахвотна выкарыстоўваюць замежныя рэжысёры. Самая вядомая пляцоўка знаходзіцца ў 40 кіламетрах ад Мінска, пад Смалявічамі. На кінастудыі яе жартаўліва называюць "Смалевуд", распавядае Ігар Поршнеў.

© Sputnik / Ирина БукасПрывітанне з розных стагоддзяў на складах кінастудыі
На складах - атрибутика разных столетий - Sputnik Беларусь
Прывітанне з розных стагоддзяў на складах кінастудыі

"Гэта шыкоўная натурная пляцоўка, на якой можна здымаць карціны любой складанасці. Зараз у нас там стаіць метраў 300 эшаланаванай абароны, зробленыя акопы, стаяць два лагеры партызанскіх, хаты рознай канфігурацыі — можна прыйсці і хоць зараз здымаць. Мы стараемся збіраць калекцыю натурных дэкарацый і прапаноўваць іх да выкарыстання", — распавёў ён.

На тэрыторыі самой кінастудыі таксама ёсць незвычайная адкрытая пляцоўка для здымак. Там цяпер суседнічаюць дэкарацыі эпохі антычнасці і амерыканскага Дзікага Захаду. Асабліва камічна гэтыя будынкі глядзяцца на фоне панэльных шматпавярховак, якія атачаюць тэрыторыю "Беларусьфільма".

© Sputnik / Ирина БукасАматары лёгка пазнаюць касцюмы герояў "Бураціна"
Все те, чье детство прошло в Советском Союзе, легко узнают костюм лисы Алисы - Sputnik Беларусь
Аматары лёгка пазнаюць касцюмы герояў "Бураціна"

Несапраўдныя будынкі зроблены на здзіўленне дыхтоўна. Па словах Поршнева, персанал на зборы дэкарацый працуе добрасумленна, да таго ж у студыі шматгадовыя традыцыі будаўніцтва дэкарацый.

"Вы, можна сказаць, у рай патрапілі: на гэтай пляцоўцы пабывалі прадстаўнікі ўсіх магчымых часоў і народаў — ад індзейцаў да нашых сучаснікаў", — пажартаваў дырэктар кінастудыі.

© Sputnik / Ирина БукасНа студыі салуны Дзікага Захада мяжуюць з панэлькамі
А салуны Дикого Запада соседствуют с панельными многоэтажками - Sputnik Беларусь
На студыі салуны Дзікага Захада мяжуюць з панэлькамі

У кожным жарце — толькі доля жарту. І сапраўды, абноўленая кінастудыя нагадвае калі не рай, то казку. Бо менавіта тут робіцца чараўніцтва, да якога, знаходзячыся на другім баку экрана, дакранаюцца гледачы. Спадзяемся, зусім хутка ў яе з'явяцца новыя, не менш слаўныя старонкі.

Стужка навiн
0