Калісьці даўно, у час жніва, сяляне, як звычайна, займаліся палявымі работамі. Сярод іх былі і дзяўчынка па імі Ева. У той дзень надвор'е раптоўна сапсавалася: неба завалаклі чорныя хмары. Маці Евы спалохалася, што яны не паспеюць да дажджу скласці снапы, і сказала дачцы, каб тая паспяшалася, але Ева заўпарцілася і адмовілася працаваць. Тады жанчына ў сэрцах сказала: "Каб ты каменем стала!". І тут абрынулася жудасная бура, а калі хмары рассеяліся і вецер аціх, на месцы Евы маці ўбачыла камень, які формай нагадваў фігуру чалавека — ці крыж.
Каменны крыж знаходзіцца на краі вёскі, каля дарогі. Жыхары вёскі называюць яго абярэгам ад бед і няшчасцяў і лічаць сваім абавязкам "задобрыць" "каменную дзяўчынку": даглядаюць за каменем, прыносяць да яго ежу, моляцца побач.
Мясцовыя кажуць, што калісці камень хацелі прыбраць, але ледзь яго паспелі перанесці, на вёску абрынулася чарада няшчасцяў, і крыж вярнулі на месца.
Штогод напярэдадні Вялікадня мясцовыя жыхаркі збіраюцца ля каменя, здымаюць з яго леташняе "ўбранне" і спальваюць яго за агароджай, а ўжо ў дзень свята да каменнага крыжа прыходзяць усе жыхары Даніілавічаў, прыбіраюць "каменную дзяўчынку" у фартушкі, прыносяць фарбаваныя яйкі, кулічы.
Абрад суправаджаецца велікоднымі спевамі і карагодамі ў выкананні мясцовых захавальніц традыцый.
У вёсцы вераць: калі бяздзетная пара папросіць у "каменнай дзяўчынкі" дзіцятка, іх жаданне абавязкова збудзецца.
Па словах жыхароў вёскі, да каменя прыязджаюць не толькі з усёй Беларусі, але і з суседніх краін.