Дзень Перамогі ў Віцебску: нешматлюдна, але вельмі ўрачыста

© Sputnik / Павел ВурСвяткаванне 75-годдзя Перамогі ў Віцебску
Святкаванне 75-годдзя Перамогі ў Віцебску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У гэтым годзе на 9 мая ў Віцебску адмянілі ўсе масавыя мерапрыемствы, абмежаваўшыся ўскладаннем кветак да манументаў і вячэрнім салютам.

ВІЦЕБСК, 9 мая - Sputnik. Горад на Дзвіне пачаў святкаванне 75-годдзя Перамогі з ускладання кветак да мемарыяльнага комплексу "Тры штыкі". Мерапрыемства атрымалася нешматлюдным, але вельмі ўрачыстым.

© Sputnik / Павел ВурПрадстаўнікі БРСМ апранаюць святочныя стужачкі гасцям мерапрыемства
Дзень Перамогі ў Віцебску: нешматлюдна, але вельмі ўрачыста - Sputnik Беларусь
Прадстаўнікі БРСМ апранаюць святочныя стужачкі гасцям мерапрыемства

Святочныя вянкі і кветкі да манумента ўсклалі прадстаўнікі кіраўніцтва вобласці, горада, сілавых структур і розных грамадскіх арганізацый. Гэта было адно з нешматлікіх мерапрыемстваў, якія запланаваны на 9 мая.

© Sputnik / Павел ВурМерапрыемства пачалося з ускладання вянкоў да манумента "Тры штыкі"
Дзень Перамогі ў Віцебску: нешматлюдна, але вельмі ўрачыста - Sputnik Беларусь
Мерапрыемства пачалося з ускладання вянкоў да манумента "Тры штыкі"

Усім гасцям прадстаўнікі БРСМ раздавалі святочныя стужачкі і апрацоўвалі рукі антысептыкам. Госці ўсклалі кветкі пад гукі ваеннага аркестра.

© Sputnik / Павел ВурДзяўчыны з Віцебскага БРСМ са святочнымі стужачкамі
Дзень Перамогі ў Віцебску: нешматлюдна, але вельмі ўрачыста - Sputnik Беларусь
Дзяўчыны з Віцебскага БРСМ са святочнымі стужачкамі

Пасля ўрачыстых залпаў, якія выканалі байцы 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады, прысутныя ўшанавалі памяць загінулых салдат Вялікай айчыннай вайны хвілінай маўчання.

© Sputnik / Павел ВурПрадстаўнікі розных арганізацый прыйшлі ускласці кветкі да мемарыяльнага комплексу
Дзень Перамогі ў Віцебску: нешматлюдна, але вельмі ўрачыста - Sputnik Беларусь
Прадстаўнікі розных арганізацый прыйшлі ускласці кветкі да мемарыяльнага комплексу

Як адзначылі ў Віцебскім аблвыканкаме, на працягу дня для жыхароў горада будуць працаваць атракцыёны ў парку Пераможцаў і парку Мазурына.

© Sputnik / Павел ВурВа ўскладанні кветак прынялі ўдзел кіраўніцтва вобласці і горада, прадстаўнікі сілавых структур, грамадскіх арганізацый і рэлігійных канфесій
Дзень Перамогі ў Віцебску: нешматлюдна, але вельмі ўрачыста - Sputnik Беларусь
Ва ўскладанні кветак прынялі ўдзел кіраўніцтва вобласці і горада, прадстаўнікі сілавых структур, грамадскіх арганізацый і рэлігійных канфесій

Увечары 9 мая ў 23:00 адбудзецца святочны салют, жадаючыя змогуць яго паглядзець на плошчы Перамогі.

© Sputnik / Павел ВурВа ўскладанні кветак прынялі ўдзел кіраўніцтва вобласці і горада, прадстаўнікі сілавых структур, грамадскіх арганізацый і рэлігійных канфесій
Дзень Перамогі ў Віцебску: нешматлюдна, але вельмі ўрачыста - Sputnik Беларусь
Ва ўскладанні кветак прынялі ўдзел кіраўніцтва вобласці і горада, прадстаўнікі сілавых структур, грамадскіх арганізацый і рэлігійных канфесій

"А прыйшоўшы на плошчу на пяць хвілін раней, у 22:55, гараджане змогуць разам праспяваць песню "Дзень Перамогі", - нагадалі ў аблвыканкаме.

Пры гэтым суразмоўцы падкрэслілі, што нікога не заклікаюць наведваць вячэрняе мерапрыемства.

Стужка навiн
0