21:49 21 ліпеня 2017
«Радыё Sputnik»
Талерка і відэлец

Пяць чалавек у Магілёве абвясцілі галадоўку

© Flickr/ Jake Stimpson
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
39 0 0

Выселеныя з кватэр у аварыйным доме грамадзяне такім чынам хочуць абараніць сваё права на жыллё.

МІНСК, 18 мая — Sputnik. Жыхары аднаго з дамоў у цэнтры Магілёва абвясцілі галоўку, пратэстуючы супраць перасялення і абыякавасці чыноўнікаў, паведамляецца на сайце праваабарончага цэнтра "Вясна".

Гісторыя з перасяленнем жыхароў з аварыйнага дома ў цэнтры Магілёва пачалася некалькі гадоў таму. Суд прызнаў, што дом з'яўляецца інтэрнатам і вынес рашэнне аб перасяленні людзей у ідэнтычнае памяшканне.

 "Сёння, 18 мая, пяць выселеных жыхароў дома нумар 59 па вуліцы Ленінскай у Магілёве пачалі бестэрміновую галадоўку. Грамадзяне вычарпалі ўсе магчымыя законныя спосабы абараніць свае правы і перайшлі да прыбеглі да надзвычайнай меры", — піша "Вясна".

"Вясна" прыводзіць словы адной з ініцыятараў галадоўкі Святланы Бурак, якая сцвярджае, што да такога ўчынка іх падштурхнула "істотнае пагаршэнне ўмоў жыцця, а таксама абыякавасць чыноўнікаў".

"Напярэдадні галадоўкі мы выслалі апавяшчэнне ў Магілёўскі гарвыканкам, Магілёўскі аблвыканкам, Магілёўскую абласную пракуратуру, Генеральную пракуратуру, Адміністрацыю прэзідэнта аб тым, што пачынаем галадоўку. Рэакцыя на нашы лісты пакуль нулявая. Праблема наша не вырашаецца, а факты, па якіх нам павінны даць іншае жыллё, фальсіфікуюцца", — кажа жыхарка рассяленнага дома Бурак.

У 2014 годзе дом № 59 па вул. Ленінскай у Магілёве быў прызнаны аварыйным, а яго жыхароў у экстраным парадку перасялілі ў інтэрнат будаўнічага трэсту. Замест кватэр плошчай 40-60 квадратных метраў, у якіх грамадзяне пражылі чатыры пакаленні, ім выдалі ў інтэрнаце пакоі з разлікам 6 квадратных метраў на чалавека.

Тэги:
Галадоўка, Грамадзянскае права, Жыллёвае права, акцыі пратэстаў, Магілёў, Магілёўская вобласць, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы