19:54 16 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Апошні званок у школе

За выпускнымі будуць сачыць медыкі, супрацоўнікі міліцыі і МНС

© Sputnik/ Максим Богодвид
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
13 0 0

Таксама на ўрачыстых мерапрыемствах у школах будуць дзяжурыць педагогі і бацькі.

МІНСК, 19 мая — Sputnik. Улады Мінска даручылі ведамствам забяспечыць бяспеку выпускных мерапрыемстваў у мінскіх школах, паведаміла прэс-служба Мінскага гарвыканкама.

"Дадзены канкрэтныя даручэнні кіраўнікам адміністрацый раёнаў, кіраўнікам камітэтаў і ўпраўленняў Мінгарвыканкама па забеспячэнні бяспечных умоў правядзення традыцыйных школьных урачыстасцяў", — паведаміла першы намеснік старшыні камітэта па адукацыі Мінскага гарвыканкама Марыя Кіндзірэнка.

Камітэту па ахове здароўя даручана забяспечыць дзяжурства медыкаў на школьных святах, а таксама забяспечыць прыярытэтнасць выезду хуткай дапамогі да месцаў правядзення выпускных вечароў.

Акрамя гэтага, паводле інфармацыі Мінскага гарвыканкама, ва ўстановах адукацыі будзе арганізавана дзяжурства супрацоўнікаў МНС, МУС, а таксама настаўнікаў і бацькоў.

Таксама ў дні правядзення выпускных мерапрыемстваў Мінгандлем будзе абмежаваны продаж алкагольных напояў і піва з 00:00 да 24:00.

"Апошні званок" прагучыць у мінскіх школах 30 мая, выпускныя мерапрыемствы пройдуць ва ўстановах агульнай і сярэдняй адукацыі 12 чэрвеня.

Тэги:
Адукацыйныя ўстановы, Адукацыя, Апошні званок, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы