18:13 23 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.13
Банкамат

Перабоі з банкаўскімі карткамі магчымы ўноч на 28-га чэрвеня

© Sputnik / Владимир Трефилов
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
41 0 0

Працэсінгавы цэнтр праводзіць чарговыя тэхнічныя працы.

МІНСК, 27 чэр — Sputnik. Трымальнікі банкаўскіх карт ноччу ў нядзелю 28 чэрвеня могуць сутыкнуцца з тым, што карты часова не будуць працаваць, паведамілі Sputnik ў Банкаўскім працэсінгавым цэнтры.

Перапынкі ў абслугоўванні картак магчымыя з-за прац па мадэрнізацыі сетак захоўвання дадзеных цэнтра.

"28 чэрвеня 2015 у перыяд часу з 02:00 да 07:00 будуць праводзіцца тэхнічныя працы. У названы прамежак часу магчымы кароткачасовыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр" — сказалі ў цэнтры.

Там таксама падкрэслілі, што праблемы могуць узнікнуць пры разліках у сеткі арганізацыі гандлю (сэрвісу), пунктах выдачы наяўных, банкаматах, інфакіёсках.

У цэнтры сказалі, што дадзеныя працы праводзяцца ў рамках рэалізацыі праекта "Стварэнне інфармацыйна тэхналагічнай інфраструктуры аддаленага рэзервовага цэнтра апрацоўкі дадзеных (РЦОД)".

У цэнтры прынеслі трымальнікам карт прабачэнні за магчымыя нязручнасці. Гэта не першае такое папярэджанне: у папярэдні раз тэхнічныя працы праводзіліся працэсінгавым цэнтрам у траўні, пачатку і сярэдзіне чэрвеня бягучага года. Тады трымальнікаў картак гэтак жа апавясцілі аб магчымых праблемах з разлікамі безнаяўнасцю.

Тэги:
Банкі, Эканоміка, бізнэс і фінансы, ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр", Беларусь, Еўропа, Увесь свет

Галоўныя тэмы