11:53 17 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR3.11
  • 100 RUB3.44
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
205 0 0

Акцёр тэатра і кіно памёр на 61-м годзе жыцця.

МІНСК, 14 жні — Sputnik. Памёр народны артыст Беларусі, акцёр тэатра і кіно Сяргей Журавель, паведамляе выданне "Наша нiва" са спасылкай на тэатразнаўца Вячаслава Ракіцкага.

"Памёр Сяргей Журавель… Выдатны беларускі акцёр. Больш словаў няма, Толькі роспачы… Светлая памяць", — напісаў Ракіцкі на сваёй старонцы ў сацсетцы Facebook.

Сяргей Журавель нарадзіўся 1 чэрвеня 1954, з'яўляецца заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь, у 2011 годзе яму было прысвоена званне народнага артыста Беларусі.

Журавель працаваў у мінскім Тэатры юнага гледача, Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры, з 2009 года акцёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Акцёр зняўся больш чым у 40 фільмах, сярод якіх "Масакра", "Цень самурая", "Мілавіца".

Тэги:
Смерць публічных людзей, Жыццё знакамітых людзей, культура і мастацтва, Мастацтва, Кіно, Тэатр, Сяргей Журавель, Мінск, Беларусь, Еўропа, Увесь свет

Галоўныя тэмы