20:54 17 кастрычніка 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.44
  • 100 RUB3.22
Урок беларускай мовы

Раіса Баравікова выступіла на адкрытым уроку "Чытаем па беларуску"

© Sputnik
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
31210

Па ініцыятыве Velcom у Мінскіх школах будуць ладзіцца адкрытыя урокі, дзе будуць прымаць удзел беларускія пісьменнікі.

МІНСК, 8 кас — Sputnik. Першы ўрок, прысвечаны творчасці Уладзіміра Ліпскага, прайшоў у школе №136 з тэатральным ухілам для вучняў 2-3 класаў, перадае карэспандэнт Sputnik з месца падзей.

Адкрытыя ўрокі "Чытаем па беларуску" ладзяцца з удзелам знакамітага вядоўцы праграмы "Падарожжы дылетанта" Юрыя Жыгімонта, які выступае ў ролі настаўніка.

Урок беларускай мовы
© Sputnik
Урок беларускай мовы

"Чуб ільняны, светла-русы, хто мы з вамі?"-пытаецца Жыгімонт. "Беларусы!"- адказваюць дзеці і ўрок працягваецца.

На першым уроку вучні мінскай школы пазнаёміліся з паэтэсай Раісай Баравіковай.

Баравікова загадвала дзецям загадкі з часопіса "Вясёлка", дзе Ліпскі працаваў галоўным рэдактарам. Паэтка спадзяецца, што ў хуткім часе дзеці не толькі будуць чытаць, але і загавораць па-беларуску.

Дырэктар школы выступіла з прапановай да прадстаўніка кампаніі Velcom Вячаслава Смірнова зрабіць адмысловыя тарыфныя планы для тых, хто размаўляе па-беларуску.

Гэта першая ініцыятыва, падчас якой навучаць роднай мове дзяцей плануюць не па падручніках, а праз жывую гутарку з пісьменнікамі.

Тэги:
Пачатковая школа, Адукацыйныя ўстановы, Адукацыя, Мінск, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы