14:01 21 лістапада 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.27
  • 100 RUB3.20
Удзельнікі несанкцыяванай акцыі апазіцыі на плошчы Якуба Коласа ў Мінску

Прэзідэнт: будзем жорстка рэагаваць на вулічныя беспарадкі пасля 20:00

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі-2015 (19)
20110

Аляксандр Лукашэнка паабяцаў лідэрам апазіцыі не адбіраць у іх гранты, але пры гэтым, паводле яго слоў, беларускі народ павінен ведаць, хто дае грошы апазіцыі.

МІНСК, 11 кас — Sputnik. Беларуская апазіцыя павінна выконваць закон, выбары ў краіне скончацца ў 20.00, заявіў дзейны кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў пасля таго, як прыняў удзел у галасаванні на выбарах прэзідэнта Беларусі на выбарчым участку №1.

"Выбары скончацца ў дваццаць гадзін — ну дык давайце з гэтага часу пачнем жыць па законах. Калі вы не пяройдзеце рубікон, мы нікога тут не будзем лавіць і мачыць. Але калі так — як гаворыцца, мужыкі, не крыўдуйце, вы ведаеце, што будзе", — сказаў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што высунуў "жалезнае" патрабаванне не перашкаджаць акцыям апазіцыі ў дні перад выбарамі.

"Я даў жалезнае патрабаванне забараніць любыя рухі цела, сказаў нікога не чапаць, нават калі яны парушаюць заканадаўства", — сказаў прэзідэнт.

Пры гэтым ён заўважыў, што нават на суботняй несанкцыянаванай акцыі апазіцыі "не было ніводнага міліцыянта".

"Калі вы і далей будзеце жыць на замежныя гранты, або ваша СМІ будзе на іх функцыянаваць, мы будзем казаць аб гэтым людзям, каб яны ведалі праўду", — сказаў прэзідэнт.

Тэмы:
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі-2015 (19)
Тэги:
Нацыянальныя выбары, Выбары, Аляксандр Лукашэнка, Беларусь, Еўропа, Увесь свет

Галоўныя тэмы