19:33 20 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Старики идут на кладбище в отселенной деревне Дроньки Хойникского района.

Расклад набажэнстваў на дзяды

© Sputnik Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
103 0 0

Грэка-католікі Беларусі ў гэтую нядзелю памінаюць памерлых продкаў.

МІНСК, 29 кас — Sputnik. У нядзелю грэка-каталікі святкуюць дзяды — памінальныя дні ў народным календары беларусаў і ўкраінцаў, а таксама насельніцтва памежных з Беларуссю тэрыторый (Падляшша, Смаленшчына, Аўкштайція). Дні адзначаюцца некалькі раз у годзе, паводле вераванняў, у гэтыя дні памерлыя (дзяды, душы, бацькі, мёртвыя) прыходзяць у свае дамы на памінальную вячэру.

У грэка-каталіцкіх парафіях г. Мінска заўпакойныя Службы пройдуць паводле наступнай праграмы:

30 кастрычніка, пятніца, 19:00 — Парафія Праведнага Язэпа і Парафія Св. Мікалая,

Душпастырскі цэнтр, вул. Арджанікідзе д. 6:

Заўпакойная Літургія з Паніхідай.

***

31 кастрычніка, субота, 10:00 — Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі, Душпастырскі цэнтр, зав. Снежны д. 7:

Заўпакойная Літургія з Паніхідай.

***

2 лістапада, панядзелак, 19:00

Душпастырскі цэнтр, вул. Арджанікідзе д. 6:

Заўпакойная Літургія з Паніхідай.

***

3 лістапада, аўторак, 18:30 — Парафія Святога Духа

(ніжні храм у Чырвоным касцёле)

Заўпакойная Літургія з Паніхідай.

***

У суботу 31 кастрычніка — душпастыры мінскіх грэка-каталіцкіх парафіяў гатовыя памаліцца на магілах родных вернікаў па дамоўленасці.

Тэги:
Дзяды, Беларусь, Увесь свет

Галоўныя тэмы