06:29 20 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.09
  • 100 RUB3.46
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
7320

Помнік трэба даставіць на сярэдзіну могілак, таму ў працэсе ўдзельнічаюць самалёты МНС.

МІНСК, 16 ліс — Sputnik. На Ушаччыне ўсталёўваюць помнік Рыгору Барадуліну, паведамляе Радыё Свабода. У працэсе задзейнічаны верталёт МНС Беларусі. Іншым транспартам у сярэдзіну могілак даставіць помнік няма як.

Валун на магілу паэта ўзялі з вёскі Кублічы. Ён важыць каля 2 тон. На ім напісана "Рыгор Барадулін. Сын. 1935-2014". Аўтар помніка — Ігар Засімовіч.

Рыгор Барадулін быў Народным паэтам Беларусі, перакладчыкам, даследчыкам роднай мовы, аўтарам дзясяткаў кніг, сябрам Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў, ганаровым сябрам Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына", ганаровым віцэ-прэзідэнтам Беларускага ПЭН-цэнтра, ганаровым доктарам БДУ, ганаровым грамадзянінам Ушацкага раёна. Да гэтага часу не было ні помніка, ні вуліцы Рыгора Барадуліна.

Напачатку года акцыю "Вуліца Барадуліна" абвясціла грамадзкая кампанія "Арт Сядзіба" разам з Таварыствам беларускай мовы.

По теме

Канцэрт памяці Барадуліна і Бураўкіна пройдзе 10 лістапада
У Вушачах прайшоў пленэр, прысвечаны Рыгору Барадуліну
Тэги:
Рыгор Барадулін, Ушачы, Беларусь, Увесь свет

Галоўныя тэмы