02:06 21 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Зона адчужэння

Саўмін вывеў з чарнобыльскай зоны 203 населеных пункта

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
43 0 0

Чыстым ад радыёнуклідаў сваё месца пражывання цяпер могуць лічыць больш за 30 тысяч беларусаў.

МІНСК, 13 сту — Sputnik. Колькасць населеных пунктаў, якія знаходзяцца ў зонах радыёактыўнага забруджвання, зменшылася на 203 — адпаведнае рашэнне прыняў беларускі ўрад, паведаміла ў сераду прэс-служба Савета міністраў Беларусі.

Дакумент, якім зацверджаны новы пералік населеных пунктаў і аб'ектаў, якія знаходзяцца ў зонах радыёактыўнага забруджвання, Саўмін прыняў 11 студзеня.

"Згодна з пералікам да зон радыёактыўнага забруджвання адносяцца 2193 населеныя пункты. У параўнанні з пералікам, зацверджаным у лютым 2010 года, колькасць населеных пунктаў, якія знаходзяцца ў зонах радыёактыўнага забруджвання, памяншаецца на 203", — сказалі ў прэс-службе.

Там таксама адзначылі, што агульная колькасць насельніцтва, якое пражывае ў гэтых населеных пунктах, складае 30912 чалавека.

Акрамя таго, дакументам прадугледжаны пераклад 133 населеных пунктаў у менш жорсткія зоны забруджвання, што абумоўлена змяншэннем шчыльнасці забруджвання глеб радыёнуклідамі і зніжэннем сярэдніх гадавых доз апрамянення.

Тэги:
Законатворчасць, Грамадства, Аварыя на Чарнобыльскай АЭС, Чарнобыль, Савет міністраў РБ, Урад Беларусі, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы