06:45 25 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Пенсіянер за камп'ютарам

Лукашэнка: пенсіённы ўзрост трэба павялічваць для ўсіх

© Фото: Владимир Баятов
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
21 0 0

Прэзідэнт заклікаў улічваць пры гэтым асаблівасці жыцця мужчын і жанчын, гараджан і вяскоўцаў, і заўважыў, што па гэтым пытанні знаходзіцца паміж меркаваннем урада і меркаваннем народа.

МІНСК, 10 сак — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць справядлівым, калі павышэнне пенсіённы ўзросту закране ўсіх, аднак заклікае ўлічваць асаблівасці жыцця грамадзян.

Пытанне павышэння пенсіённаг ўзросту сёння з'яўляецца адным з самых набалелых у сацыяльным жыцці краіны. Гэта адно з патрабаванняў, вылучаных МВФ у перамовах з Беларуссю аб пачатку новай праграмы і выдзяленні крэдыту.

"Але трэба ўлічваць усё: розніцу працягласці жыцця мужчын і жанчын, спецыфіку гарадоў і вёскі, умовы працы ў некаторых сферах і іншыя фактары", — заявіў Лукашэнка ў чацвер на нарадзе па пытаннях развіцця пенсіённай сістэмы.

Пры гэтым прэзідэнт адзначыў, што ў пытанні пенсіённага ўзросту знаходзіцца паміж двума меркаваннямі: прапановамі ўрада па павышэнні пенсіённага ўзросту, заснаванымі на эканамічных рэаліях, і меркаваннем народа.

Раней Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што пойдзе на павышэнне пенсіённага ўзросту толькі з адабрэння беларускіх грамадзян.

Тэги:
Пенсіі, Аляксандр Лукашэнка, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы