02:36 23 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Дзядуля на шпацыру ў парке з унукамі

Прэзідэнт падпісаў указ аб павелічэнні пенсійнага ўзросту

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
4301

Да рэформы пенсійнай сістэмы беларускія жанчыны выходзілі на пенсію ў 55 гадоў, мужчыны – у 60. З 2017 па 2023 год пенсійны ўзрост будзе павялічаны на тры гады.

МІНСК, 11 кра — Sputnik. Пенсійны ўзрост у Беларусі будзе паэтапна павышаны на 3 гады. Новаўвядзенне распаўсюджваецца як на звычайных пенсіянераў, так з на вайскоўцаў.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 11 красавіка падпісаў Указ № 137 "Аб удасканаленні пенсійнага забеспячэння". Раней кіраўніку дзяржавы прапаноўвалі тры варыянты рэфармавання пенсійнай сістэмы: зыходзячы з эканамічных магчымасцяў, гендэрнай роўнасці і сацыяльных інтарэсаў грамадства.

"Прадугледжваецца з 1 студзеня 2017 года паэтапнае штогадовае павышэнне на 6 месяцаў агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту да дасягнення мужчынамі 63 гадоў, жанчынамi — 58 гадоў", — паведамілі Sputnik у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Аналагічна (на 3 гады за 6 гадоў) будзе павялічаны і ўзрост, які дае права на льготныя працоўныя пенсіі і пенсіі за выслугу гадоў. Суразмерна агульнаграмадзянскаму адбудзецца і паступовае павышэнне гранiчнага ўзросту знаходжання на ваеннай службе вайскоўцаў.

Указам кіраўніка дзяржавы рэкамендавана кіраўнікам арганізацый (незалежна ад формаў уласнасці) больш шырока прымяняць практыку ўдзелу наймальнікаў і работнікаў у праграмах добраахвотнага страхавання дадатковай пенсіі.

Тэги:
Грамадства, Пенсіянеры, Законатворчасць, Аляксандр Лукашэнка, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы