22:17 20 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Таблічка No Smoking

Прэзідэнт прапануе адмовіцца ад курэння і алкаголю, але не зусім

© Flickr/ OxOx
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
22 0 0

У паліклініках не павінна быць чэргаў, трэба ўводзіць электронныя рэцэпты і электронныя карты хворых, а работнікаў, якія вядуць здаровы лад жыцця, фінансава заахвочваць.

МІНСК, 21 кра — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе ўзмацніць ў краіне прафілактыку здаровага ладу жыцця.

"Узмацніць прафілактыку, здаровы лад жыцця, правільнае харчаванне, адмовіцца ад курэння і алкаголю, ну не зусім вядома, калі наогул піць перастанем — зусім бяда будзе, але ўжо іншая", — сказаў прэзідэнт, звяртаючыся з пасланнем да парламента і беларускага народа.

Ён таксама падкрэсліў, што ў паліклініках не павінна быць чэргаў. Трэба ўводзіць электронныя рэцэпты і карты пацыента, лічыць кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка таксама заявіў, што неабходна прадумаць сістэму матэрыяльнага стымулявання работнікаў, якія вядуць здаровы лад жыцця.

Прэзідэнт падкрэсліў, што ахова здароўя застанецца сацыяльным прыярытэтам беларускай дзяржавы, і заўважыў, што ў сусветным рэйтынгу па ўзроўні даступнасці медыцынскіх паслуг для насельніцтва Беларусь займае першае месца.

Тэги:
Штогадовае пасланне прэзідэнта Беларусі, Ахова здароўя, Кіраўнік дзяржавы, Аляксандр Лукашэнка, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы