09:26 24 мая 2018
«Радыё Sputnik»
Лагатып Uber

Uber зноў зніжае кошты ў Мінску

© Sputnik / Евгений Казарцев
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Cупярэчлівы сэрвіс (7)
26 0 0

Кіроўцы "традыцыйных" службаў таксі працягваюць выказваць сваю незадаволенасць і заяўляюць аб дэмпінгу коштаў.

МІНСК, 29 кра — Sputnik. Сэрвіс па замове аўтамабіляў UberX зноў вырашыў знізіць кошты на свае паслугі ў Мінску, паведамілі Sputnik ў прэс-службе кампаніі.

Скандал вакол працы Uber ў Мінску разгарэўся пасля адкрыцця бюджэтнага сэрвісу UberX у пачатку лютага. Сталічныя таксісты заявілі аб несумленнай канкурэнцыі сэрвісу і яго незаконнасці, пасля чаго мэр Мінска Андрэй Шорац даручыў вывучыць яго працу. Да машын Uber ўважліва прыглядаецца і транспартная інспекцыя —  праз парушэнні заканадаўства адзін з партнёраў кампаніі ўжо пазбаўлены ліцэнзіі.

Пры гэтым Uber працягвае сваю працу ў Мінску і зноў заяўляе аб зніжэнні коштаў. Так, ужо з 29 красавіка тарыф на UberX складзе 18 тысяч рублёў (замест 22 тысяч) за пасадку, 3700 рублёў (замест 5 тысяч рублёў) за кіламетр, 500 рублёў за хвіліну. Фіксаваны кошт паездкі ў аэрапорт "Мінск"не памяняўся — 350 тысяч рублёў.

Сталічныя таксісты не раз заяўлялі пра тое, што не могуць працаваць па такіх заніжаных коштах праз адсутнасць саступак з боку дыспетчарскіх службаў. На думку таксістаў, іх інтарэсы наогул не ўлічваюцца, а даходаў ледзь хапае на жыццё. У красавіку стала вядома пра тое, што мінскія таксісты ствараюць чарговы прафсаюз з мэтай процідзейнічаць "несумленнай гульні на рынку".

Прадстаўнікі Uber раней заяўлялі, што выступаюць выключна за развіццё рынку, а супраць іх вяідзецца "інфармацыйная атака".

Тэмы:
Cупярэчлівы сэрвіс (7)
Тэги:
Транспарт, Цэны і кошты, Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы