21:52 29 лістапада 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR3.08
  • 100 RUB3.41
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
27 0 0

Пры будаўніцтве дарогі на вуліцы Лібкнехта ў Мінску былі знойдзеныя парэшткі, якія выклікалі бурнае абмеркаванне ў інтэрнэце.

МІНСК, 14 мая — Sputnik. Месца будаўніцтва дарогі ў сталіцы, дзе былі знойдзены чалавечыя астанкі, зараз абгароджана і туды выкліканыя спецыялісты для перазахавання выяўленых рэшткаў, паведамілі Sputnik ў КІУП "Гардарбуд".

Пасля таго, як на Лібкнехта былі знойдзеныя астанкі людзей, працы па будоўлі былі адразу прыпыненыя, таксама выклікалі спецыялістаў па перазахаванню, паведамілі Sputnik ў будаўнічай арганізацыі.

Паведамленні некаторых СМІ пра тое, што косткі вывозілі на звалку, у "Гардарбудзе" назвалі няпраўдай.

"Мы ж усе цывілізаваныя людзі — не было такога. Мы адразу абнеслі месца стужачкамі і перасталі як-небудзь гэта чапаць, як толькі рэшткі былі выяўленыя", — запэўнілі спецыялісты.

Лютэранскія могілкі знаходзіліся на вуліцы Карла Лібкнехта аж да 1970-х. Пазней іх "рэканструявалі" і зрабілі на месцы пахаванняў сквер. Самі могілкі існавалі з XIX стагоддзя.

Тэги:
Здарэнні, Будаўніцтва, Мінск

Галоўныя тэмы