04:45 20 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR3.11
  • 100 RUB3.41
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
ВНУ і школы: ад "Сахараўскіх чытанняў" да летніх падзаробкаў (5)
15 0 0

Кожны год колькасць выпускнікоў павялічваецца: толькі базавую школу сёлета завершаць адразу 15,8 тысячы хлопчыкаў і дзяўчынак.

МІНСК, 18 мая — Sputnik. Больш за 8,8 тысяч падлеткаў скончаць сталічныя школы ў бягучым годзе, распавяла на прэс-канферэнцыі ў сераду начальнік аддзела дашкольнай, агульнай, сярэдняй і спецыяльнай адукацыі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Марына Юркевіч.

Апошнія званкі прагучаць у сталічных школах 30 мая, а ўжо 10 чэрвеня ў большасці ўстаноў адукацыі пройдуць выпускныя вечары.

"Іх час вызначаюць бацькоўскія камітэты. У большасці выпадкаў выпускныя пройдуць у саміх школах, але ў некаторых — і ў іншых сацыякультурных арганізацыях. Некаторыя школы правядуць выпускныя вечары 11 чэрвеня", — распавяла начальнік аддзела выхаваўчай і ідэалагічнай працы камітэта па адукацыі гарвыканкама Ганна Рысявец.

Як удакладніла Юркевіч, базавую ступень адукацыі ў сталіцы завершаць 15800, а сярэднюю школу — 8823 чалавек. Штогод, паводле яе слоў, школьнікаў становіцца ўсё больш.

Таксама прадстаўнікі гарадскіх уладаў распавялі, што падчас выпускных у камітэце па адукацыі і ў раённых аддзелах адукацыі будуць працаваць каардынацыйныя штабы.

Прадстаўнікі камітэта нагадалі і аб зменах у базавай школьнай праграме — напрыклад, змене тэрміну выкладання фізікі і павелічэнню гадзін працоўнага навучання. Удакладнілі чыноўнікі і тое, што ў наступным навучальным годзе можна будзе выкарыстоўваць дзённікі, надрукаваныя ў 2016 годзе.

Прадстаўнікі ДАІ на прэс-канферэнцыі заклікалі нагадаць аб правілах бяспекі на дарогах — як дзецям, так і кіроўцам. Пры гэтым, адзначылі прадстаўнікі інспекцыі, віна за любое здарэнне з удзелам непаўналетніх ўсё роўна ляжыць на дарослых, бо дзеці — гэта яшчэ "несфарміраваныя асобы".

Тэмы:
ВНУ і школы: ад "Сахараўскіх чытанняў" да летніх падзаробкаў (5)
Тэги:
Сярэдняя адукацыя, Адукацыя, Мінгарвыканкам, Беларусь

Галоўныя тэмы