03:02 20 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR3.11
  • 100 RUB3.41
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
ВНУ і школы: ад "Сахараўскіх чытанняў" да летніх падзаробкаў (5)
16 0 0

Дзеці ад 14 да 16 гадоў могуць працаваць пяць дзён у тыдзень па чатыры гадзіны 36 хвілін, старэйшыя ж – па сем гадзін на дзень.

Мінск, 18 мая — Sputnik. Спецыялісты Мінгарвыканкама распавялі, дзе школьнікі сталіцы могуць падпрацаваць падчас школьных вакацый.

Працаваць змогуць дзеці на 156 аб'ектах — пераважна гэта школы, цэнтры дадатковай адукацыі і іншыя арганізацыі. Поўны пералік вакансій для школьнікаў павінен быць размешчаны на сайце гарвыканкама.

"У асноўным гэта, вядома, падсобныя работы, некваліфікаваная праца. Ствараюць сувеніры, высаджваюць кветкі…", — распавяла намеснік начальніка ўпраўлення занятасці насельніцтва камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Вікторыя Усовіч.

Паводле яе слоў, дзеці ад 14 да 16 гадоў могуць працаваць пяць дзён у тыдзень па чатыры гадзіны 36 хвілін, старэйшыя ж — па сем гадзін на дзень. Таксама для летняй занятасці дзяцей неабходна згода хаця б аднаго з бацькоў.

"За працай школьнікі могуць звяртацца ва ўстановы адукацыі або камітэт па працы", — дадала спецыяліст.

Сярэдняя зарплата юных работнікаў трымаецца на ўзроўні мінімальнай заработнай платы — крыху больш за 2 мільёнаў рублёў.

Тэмы:
ВНУ і школы: ад "Сахараўскіх чытанняў" да летніх падзаробкаў (5)
Тэги:
Праца, Мінгарвыканкам, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы