00:37 20 студзеня 2018
«Радыё Sputnik»
Рэктар ЕГУ Дэвід Полік

Рэктар ЕГУ сыдзе ў адстаўку да канца лета

© Фото: Страница ЕГУ в соцсети Facebook
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
ВНУ і школы: ад "Сахараўскіх чытанняў" да летніх падзаробкаў (5)
20 0 0

Навіна аб сыходзе прафесара супала з публікацыяй справаздачы аб дзейнасці універсітэта і тратах на ўтрыманне кіраўніка ВНУ.

МІНСК, 20 мая — Sputnik. Рэктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Вільня) Дэвід Поллік сыдзе ў адстаўку да канца лета гэтага года, адпаведную заяву зрабіла выконваючая абавязкі старшыні кіраўніка савета ВНУ Эн Лонсдэйл.

У маі краіны Скандынавіі вырашылі спыніць спансаванне ЕГУ, які пазіцыянуе сябе як "беларуская ВНУ ў выгнанні". Прычынай таму стала неабходнасць пераразмеркавання грошай на бежанцаў, а таксама нездавальняючая сістэма менеджменту ў універсітэце. Адразу ж пасля гэтага міжнародная кампанія Deloitte апублікавала справаздачу, у якой былі бачныя неабгрунтаваныя марнаванні на ўтрыманне рэктара ЕГУ і яго дзейнасць, у тым ліку выдаткі па тысячы еўра на фатаздымкі і некалькі соцень еўра на першапачаткова бясплатны wi-fi.

Рэктар Поллік пакіне універсітэт да канца лета, аднак яго сыход афіцыйна са скандалам ва ўніверсітэце не звязваюць. У кіруючым савеце ВНУ падкрэсліваюць, што з моманту прызначэння Полліка ў 2014 годзе была дамоўленасць пра тое, што ён будзе працаваць толькі два гады.

"Поллік ласкава пагадзіўся падоўжыць тэрмін да канца бягучага навучальнага года, каб завяршыць працэс стратэгічнага планавання і распрацоўкі новага блока агульнауніверсітэцкіх курсаў, а таксама даць магчымасць ажыццяўлення прафесійнага міжнароднага пошуку новага рэктара", — заявіла Лонсдэйл.

Выбары наступнага рэктара, як і іншыя стратэгічныя рашэнні, будзе кантраляваць Шведскае агенцтва міжнароднага развіцця (SIDA). Таксама плануецца, што ў бліжэйшы час ЕГУ перагледзіць "сваю ролю для будучыні Беларусі".

У апошнія некалькі гадоў рэпутацыя універсітэта значна знізілася праз скандалы і кадравыя перастаноўкі. Апроч таго, эксперты адзначалі, што пагоршылася якасць адукацыі ў ЕГУ.

ЕГУ пазіцыянуе сябе як беларуская ВНУ, хоць перастаў функцыянаваць у Мінску яшчэ ў 2004 годзе. Універсітэт працуе ў Вільні і фінансуецца за кошт Еўракамісіі і асобных краін Еўропы, а таксама ЗША.

Тэмы:
ВНУ і школы: ад "Сахараўскіх чытанняў" да летніх падзаробкаў (5)
Тэги:
Адстаўкі і назначэнні, Вышэйшая адукацыя, ЕГУ, Дэвід Поллік, Вільня
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы