06:22 25 мая 2018
«Радыё Sputnik»
Віталь Рымашэўскі

БХД патрабуе знізіць пенсійны ўзрост для мужчын

© Sputnik / Сергей Самохин
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
54 0 0

У Мінпрацы прапановы актывістаў БХД прынялі, але пры гэтым нагадалі, што самі актывісты вельмі сціпла ўдзельнічаюць у фінансаванні пенсійнай сістэмы, робяць невялікія адлічэнні ў фонд сацыяльнай абароны.

МІНСК, 20 мая — Sputnik. Прапановы па рэфармаванні пенсійнай сістэмы перадалі ў пятніцу ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны актывісты аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя".

"Мы перадалі канцэпцыю пенсійнай рэформы. Яе сутнасць у тым, што Беларусь павінна перайсці ад салідарнай пенсійнай сістэмы да больш збалансаванай. Для гэтага павінен быць створаны Нацыянальны назапашвальны фонд. І тыя 29%, якія сёння кожны беларус пералічвае на выплату пенсій цяперашнім пенсіянерам, павінны пароўну дзяліцца: частка на пенсіі іншым, частка — у назапашвальны фонд", — растлумачыў сутнасць сваіх прапаноў у інтэрв'ю Sputnik кіраўнік аргкамітэта Віталь Рымашэўскі.

Першапачатковую фінансавую базу фонду маглі б стварыць буйныя беларускія прадпрыемствы, пералічыўшы каля чвэрці свайго прыбытку, мяркуе Рымашэўскі. У далейшым сродкі Нацыянальнага пенсійнага фонду, на думку актывістаў БХД, можна будзе выкарыстаць у якасці інвестыцый у прыбытковыя галіны гаспадаркі. На імя кожнага пенсіянера, які робіць адлічэнні, павінен быць адкрыты індывідуальны рахунак. І ў выпадку яго заўчаснага скону скарыстацца яго накапленнямі змогуць дзеці.

У Мінпрацы да прапаноў БХД, па словах Рымашэўскага, паставіліся скептычна і ў сваю чаргу прад'явілі актывістам лісткі з інфармацыяй пра іх плацяжы ў фонд сацыяльнай абароны.

"Відавочна, хацелі паказаць, што гэтых выплат было не так шмат. Хоць у Вольгі Кавальковай, якая была разам са мной, былі гады, калі яна цалкам прыстойна зарабляла, і адпаведна рабіла вялікія адлічэнні. Так, у апошнія год заробкі знізіліся. Але такое адчуванне, што чыноўнікі жывуць у іншай краіне і не ведаюць, што адбываецца з эканомікай", — заўважыў Рымашэўскі.

Акрамя сістэмнай рэформы актывісты БХД выступілі і з шэрагам кропкавых прапаноў, датычных пенсійнай сістэмы. У прыватнасці, на іх думку, павышэнне пенсійнага ўзросту для мужчын было памылкай.

"Пенсійны ўзрост для мужчын не павінен перавышаць 60 гадоў праз іх невысокую працягласць жыцця", — патлумачыў Рымашэўскі.

Акрамя таго, ён прапануе ўвесці ў заканадаўства аб пенсійным забеспячэнні паняцце "страхавы стаж", які ўключаў бы ў сябе перыяды праходжання вайсковай службы; дагляд дзіцяці да трох гадоў; атрыманне дапамогі па беспрацоўі і шэраг іншых.

Свае прапановы, а таксама больш за тысячу подпісаў, сабраных у падтрымку, актывісты БХД перадалі прадстаўнікам Міністэрства працы.

Тэги:
Пенсіянеры, Пенсіі, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Віталь Рымашэўскі, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы