15:37 06 снежня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.32
Транспартны верталёт

Музей у Баравой просіць дапамагчы: трэба памыць самалёты

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
57 0 0

Акцыя адбудзецца ў нядзелю, валанцёраў забяспечаць усім неабходным, у якасці бонуса – бясплатны ўваход у музей і магчымасць зрабіць прыгожыя фота.

МІНСК, 25 мая — Sputnik. Музей авіяцыйнай тэхнікі, размешчаны ў пасёлку Баравая, запрашае валанцёраў, якія дапамаглі б прывесці ў парадак тэхніку пасля зімы. У прыватнасці, трэба вымыць самалёты.

"Штат музея невялікі, самі спраўляюцца з цяжкасцю. Некалькі гадоў таму, мы, фатографы і валанцёры з ліку курсантаў авіяцыйнай акадэміі, ужо ладзілі такую акцыю. У 2014 годзе ДТСААФ адзначаў юбілей, у аэраклуб прыязджаў прэзідэнт, таму тэхніку рыхтавалі спецыялісты і наша дапамога не спатрэбілася. А ў гэтым нас зноў чакаюць", — распавёў Sputnik адзін з арганізатараў акцыі фатограф Аляксей Ільін.

Першапачаткова ў фатографаў, паводле яго слоў, быў прафесійны інтарэс — зрабіць прыгожыя здымкі ў абмен на добрую справу. Гэтым разам яны падключыліся да акцыі ўжо як валанцёры і запрашаюць далучыцца ўсіх жадаючых.

Приборная панель самолета Ан-12Б
© Sputnik / Виктор Толочко
Прыборная панэль самалёта

"Літаральна перад вамі тэлефанавала жанчына, пыталася, а ці можна прыехаць з 9-гадовым хлопцам. Я сказаў, вядома. Мне здаецца, для дзяцей гэта будзе і карысна, і цікава", — заўважыў Ільін.

Нядзельнік ў Баравой пачнецца 29 мая ў 11.00. Пры сабе арганізатары просяць мець рабочую форму. Усім астатнім — вадой, анучамі і мыйнымі сродкамі — абяцаюць забяспечыць арганізатары. У якасці бонусаў памочнікам абяцаюць бясплатную магчымасць блізка пазнаёміцца з экспанатамі музея і зрабіць унікальныя фатаздымкі.

Тэги:
Валанцёрства, Музеі і бібліятэкі, Музей вайсковай тэхнікі, Мінск

Галоўныя тэмы