22:12 20 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Электронныя кнігі

Міжнародны дзень рускай мовы: што святкаваць беларусам

© Sputnik Григорий Сысоев
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
2401

Калумніст Sputnik Вера Дашкевіч скарысталася нагодай, каб паразважаць пра некаторыя "фантомныя" страхі прасунутай часткі грамадства.

Вера Дашкевіч, Sputnik

Трывогі беларусаў, якія хвалююцца за недастатковую запатрабаванасць і распаўсюджанасць беларускай мовы, зразумелыя. Ёсць тытульная нацыя і яе патрэба ідэнтыфікавацца, адчуць сваю асаблівасць праз уласную гісторыю, нацыянальныя сімвалы і атрыбуты, праз сваю мову.

Зразумела, што гэтая ідэнтыфікацыя ва ўмовах, калі пераважная большасць па інэрцыі размаўляе на рускай мове, ідзе не проста. Калі гэтага "не проста" становіцца занадта шмат, з'яўляецца раздражненне — на "не ідэйных" і на рускую мову.

Але ў чым вінаватая ўласна мова? Да таго ж, гэта яшчэ вельмі вялікае пытанне: ці вырашаць праблему выратавання беларускай мовы дырэктыўныя забароны і зразанне рускай. На пачатку 90-х, калі былі зроблены нясмелыя спробы пайсці гэтым шляхам, заахвочваць і прасоўваць зносіны на беларускай мове дырэктыўна, я вучылася ў старэйшых класах школы. Добра памятаю наш падлеткавы пратэст.

Але пры гэтым я памятаю і горкія слёзы ва ўніверсітэце праз некалькі гадоў, калі стала зразумела, што беларускай стане менш, таму што рускай вярнулі статус дзяржаўнай. У маім разуменні, тое рашэнне таксама выглядала гвалтоўным і таму зноў выклікала пратэст.

У выніку да цяперашняга моманту з вялікай павагай стаўлюся і плюс-мінус аднолькава размаўляю на рускай і беларускай мовах. Маё дзіця ў ахвотку спявае "Дзеда-Барадзед" і засынае пад "Калыханку".

Модны "моўны" рух можа стаць значна больш эфектыўным, чым дырэктыўныя разнарадкі. Чарга ў беларускую гімназію ўразіла. Але будзе попыт, магчыма, з'явіцца і прапанова.

І руская мова тут ніяк не можа быць пагрозай. Хутчэй, яшчэ адным сродкам камунікацыі, адукацыі, дадатковай кампетэнцыяй, якая дазволіць заявіць пра сябе на міжнародным рынку працы. У рэшце рэшт, руская мова дае магчымасць зразумець, чаму ў свеце так цэняць літаратуру Талстога і Дастаеўскага. Ну і, нарэшце, веданне моў проста карысна для агульнага развіцця.

Так што не трэба саромецца і баяцца Міжнароднага дня рускай мовы. Са святам!

Тэги:
Святы, Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы