04:33 01 сакавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.17
  • 100 RUB3.50
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
14 0 0

Грамадзяне Расіі, якія пастаянна пражываюць у Беларусі, у дзень выбараў у Дзярждуму могуць прагаласаваць на сямі ўчастках.

МІНСК, 16 жні — Sputnik. За межамі Расіі ўтвораны 371 выбарчы ўчастак у 145 замежных дзяржавах. Акрамя таго, адзіная спецыяльная тэрытарыяльная камісія за мяжой створана ў горадзе Байканур у Казахстане — колькасць расійскіх выбаршчыкаў там складае 14,5 тысяч чалавек.

На тэрыторыі Беларусі расіянам можна будзе прагаласаваць на сямі участках, якія будуць размешчаны ў Мінску, усіх абласных гарадах і Бабруйску.

Усяго, паводле дадзеных МЗС РФ, колькасць расійскіх выбаршчыкаў за мяжой, па стане на 1 ліпеня 2016 года, склала больш за 1,8 мільёна чалавек, з якіх каля 1,6 мільёна чалавек пастаянна пражываюць за мяжой.

Цэнтрвыбаркам сумесна з МЗС РФ правядзе 23 жніўня ў Берліне, на пляцоўцы расійскай амбасады, навучанне для прадстаўнікоў расійскіх замежустаноў па арганізацыі галасавання на выбарах дэпутатаў Дзяржаўнай Думы.

Усяго ЦВК РФ зарэгістраваў на выбарах у Дзярждуму федэральныя спісы 14 партый (дакументы шэрагу партый былі адхілены). Зарэгістраваны партыі "Радзіма", "Камуністы Расіі", Расійская партыя пенсіянераў за справядлівасць, "Адзіная Расія", "Зялёныя", "Грамадзянская платформа", ЛДПР, Партыя народнай свабоды (ПАРНАС), Партыя росту, "Грамадзянская сіла", "Яблык", КПРФ, "Патрыёты Расіі" і "Справядлівая Расія". Менавіта ў такім парадку, як вызначылася падчас жараб'ёўкі, назвы і эмблемы партый будуць размяшчацца ў выбарчым бюлетэні.

Раней Цэнтральная выбарчая камісія РФ зацвердзіла формы выбарчых бюлетэняў для будучых выбараў: для бюлетэняў па федэральных акругах абраны белы колер, па аднамандатных акругах — зялёны.

Бюлетэні друкуюцца на рускай мове. Па рашэнні выбаркама суб'екта Расійскай Федэрацыі яны могуць быць надрукаваны таксама на дзяржаўнай мове адпаведнай рэспублікі ў складзе РФ, а пры неабходнасці — і на мовах народаў Расіі на тэрыторыях іх кампактнага пражывання.

Выбары дэпутатаў Дзярждумы (ніжняй палаты расійскага парламента) сёмага склікання адбудуцца 18 верасня па змяшанай сістэме: 225 дэпутатаў будуць абраныя па партыйных спісах (прапарцыйная сістэма) і 225 — па аднамандатных акругах (мажарытарная сістэма).

Зараз у Расіі зарэгістравана звыш за 111,7 мільёна выбаршчыкаў.

У адпаведнасці з Федэральным законам РФ "Аб выбарах дэпутатаў Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу РФ" і ўказам прэзідэнта РФ галасаванне па выбарах дэпутатаў Дзяржаўнай Думы будзе праводзіцца 18 верасня 2016 года з 08:00 да 20:00.

Тэги:
Нацыянальныя выбары, Расія

Галоўныя тэмы