01:36 27 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR3.13
  • 100 RUB3.41
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
14 0 0

Міністр аховы здароўя ўпэўнены, што медработнікі павінны клапаціцца аб прафілактыцы захворванняў і здаровым ладзе жыцця.

МІНСК, 31 жні — Sputnik. Міністэрства аховы здароўя абмежавала рэалізацыю ў школьных буфетах мучных вырабаў і прадуктаў з высокім утрыманнем тлушчу, заявіў на пасяджэнні калегіі ведамства яго кіраўнік Васіль Жарко.

Міністр назваў лекараў элітай нацыі, але дадаў: яны павінны больш клапаціцца пра прафілактыку і здаровы лад жыцця, у тым ліку ва ўстановах адукацыі.

"Асаблівая ўвага надаецца нагляду за якасцю і бяспекай харчавання дзяцей. Абмежавана рэалізацыя ў школьных буфетах мучных вырабаў, прадуктаў з высокім утрыманнем тлушчу. Укараняюцца новыя тэхналогіі прыгатавання ежы. Стварыўшы здароўезберагальны асяродак ва ўстановах адукацыі, удалося знізіць распаўсюджанасць парушэнняў паставы ў дзяцей да 17 гадоў", — піша газета "Медыцынскі веснік".

Згодна з агучанымі на калегіі дадзенымі, кіраўнікі арганізацый стымулююць жаданне супрацоўнікаў весці здаровы лад жыцця. Дзякуючы комплексу мер за здароўем стала сачыць больш людзей. Праца з пацыентамі на індывідуальным узроўні працягнецца, запэўнілі ўдзельнікі калегіі.

Таксама Жарко станоўча ацаніў вынікі ўступнай кампаніі і адзначыў, што ў медыцынскія ВНУ ідуць высокаматываваныя абітурыенты.

Тэги:
Прадукты харчавання, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Беларусь

Галоўныя тэмы