18:16 02 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.40
  • EUR2.67
  • 100 RUB3.48
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
8 0 0

З 1 студзеня працадаўцы абавязаныя заключаць працоўныя кантракты з асобамі, якім да пенсіі засталося не больш за два гады, на тэрмін не менш, чым ім засталося да выхаду на пенсію.

МІНСК, 20 вер — Sputnik. Савет міністраў Беларусі сваёй пастановай №728 усталяваў для наймальнікаў і працадаўцаў нормы, якія накіраваны на абарону працоўных інтарэсаў асоб перадпенсійнага ўзросту.

Дакумент апублікаваны ў аўторак на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступае ў сілу з 1 студзеня 2017 года.

У Палажэнні аб парадку і ўмовах заключэння кантрактаў наймальнікаў з работнікамі, якое было зацверджана ў 1999 годзе і змянялася ў 2005 годзе, уносяцца новыя папраўкі. У прыватнасці, цяпер працадаўца мае права заключаць працоўны кантракт "з работнікам, які добрасумленна працуе і не дапускае парушэнняў працоўнай, выканаўчай і вытворча-тэхналагічнай дысцыпліны, якому да дасягнення агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту застаецца не больш за два гады, — не менш як да дасягнення названага ўзросту".

Такая ж норма ўстаноўлена пры заключэнні наймальнікамі кантрактаў з грамадзянамі пры прыёме іх на дзяржаўную службу.

З улікам змянення пенсійнага ўзросту ў Беларусі дакумент таксама ўносіць папраўкі ў фармулёўку, што цяпер варта лічыць пенсійным узростам. Так, фармулёўка "пры дасягненні мужчынамі 60 гадоў, жанчынамі 55 гадоў" заменена словамі "агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту і маючага права на пенсію".

Раней у Беларусі наймальнікі нярэдка імкнуліся скасаваць кантракты з асобамі перадпенсійнага ўзросту або жа наогул адмаўлялі ім у прыёме на працу пры наяўных свабодных вакансіях.

Тэги:
Пенсіянеры, Праца, Пенсіі, Савет міністраў РБ, Беларусь

Галоўныя тэмы