Ільгот па дзяржпошліне на аўто для непрацуючых пенсіянераў не будзе

© Sputnik / Александр Кряжев / Перайсці ў медыябанкВетэран Вялікай Айчыннай вайны ў аўтамабілі
Ветэран Вялікай Айчыннай вайны ў аўтамабілі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Мінфіне і МПЗ падкрэсліваюць, што пакуль не існуе дзейснага механізму вызначэння, хто мае права на такія льготы.

МІНСК, 15 вер — Sputnik. Льготу па аплаце дзяржпошліны на допуск аўтамабіля да ўдзелу ў дарожным руху для непрацуючых пенсіянераў у 2017 годзе ўводзіць не плануецца, заявіла намеснік міністра па падатках і зборах Эла Сяліцкая.

Кошельки - Sputnik Беларусь
Жыллёвыя субсідыі ў Беларусі увядуць з 1 кастрычніка

"Калі ёсць неабходнасць увядзення такой ільготы, гэтае пытанне вырашаецца ўказам прэзідэнта. Пакуль такога ўказа не прадугледжваецца", — сказала яна на пашыраным паседжанні парламенцкай камісіі, дзе ў чацвер абмяркоўваюцца дакументы па бюджэце і падатковай палітыцы.

Такім чынам намеснік міністра адказала на пытанне дэпутатаў аб тым, ці плануецца ў наступным годзе ўвесці льготы па аплаце такой дзяржпошліны для непрацуючых пенсіянераў (зніжка на 10%), інвалідаў першай групы і ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

Са свайго боку, намеснік міністра фінансаў Юрый Селіверстаў заўважыў, што немагчыма маніторыць, хто з непрацуючых пенсіянераў сапраўды можа прэтэндаваць на атрыманне такой ільготы.

Ён растлумачыў, што пенсіянер можа не працаваць, але ажыццяўляць рамесную дзейнасць, атрымліваць даходы ад вядзення прысядзібнай гаспадаркі і гэтак далей.

"Хто будзе глядзець гэтыя даведкі? Хто будзе выпісваць даведку рамесніку, што ён не працуе? Ён сам сабе будзе выпісваць? Лепш тады наогул адмовіцца ад гэтага, чым паставіць на вушы ўсю краіну", — сказаў Селіверстаў.

Ён падкрэсліў, што няма дзейснага механізму прадастаўлення такой ільготы тым, хто яе сапраўды заслугоўвае. У адказ на гэта дэпутаты паабяцалі такі механізм распрацаваць і прадставіць ва ўрад.

У дыскусіі па гэтым пытанні дэпутаты адзначалі, што паступленні дзяржпошліны за першае паўгоддзе склалі ўтрая менш запланаванага.

"Людзі адкрыта кажуць, што мы не будзем праходзіць тэхагляд і плаціць гэтую пошліну, таму што мы не бачым паляпшэння стану нашых дарог. А ў наступным годзе памер пошліны стане яшчэ большым, таму што базавая велічыня вырасце на 9,5% да 23 рублёў", — сказала дэпутат Вольга Палітыка.

Стужка навiн
0