05:39 06 снежня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.32
Арганіка

Шчаслівы выпадак: на кірмашы ў Глыбокім разыгралі 16 т гною

© Flickr / Kirsty
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
4310

Сярод іншых прызоў, якія былі выстаўленыя на розыгрыш у райцэнтры: дубовыя венікі, пернікі, згушчонка, гародніна і куры.

МІНСК, 6 кас — Sputnik. Сярод жыхароў Глыбокага падчас восеньскага сельскагаспадарчага кірмашу разыгралі 16 тон арганічнага ўгнаення, паведаміла выданне "Край".

Кірмаш адбыўся ў Глыбокім 2 кастрычніка, падчас яго праводзілася латарэя "Шчаслівы выпадак", сярод прызоў былі прадукты харчавання, саджанцы дрэў, а таксама жывыя цяляты і ўгнаенні.

"Адным з яркіх момантаў кірмашу стала латарэя "Шчаслівы выпадак". На гульню мы прадалі звыш 150 білетаў і раздалі самыя розныя прызы — ад дубовых венікаў і пернікаў да згушчонкі, гародніны і курэй. Ну а ў якасці супер-прызоў сёлета сталі цяляты і арганіка", — цытуе выданне словы галоўнага спецыяліста аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Глыбоцкага райвыканкама Таццяны Мацюшонак.

Паведамляецца, што супер-прыз — чатыры тоны гною і цяля — выйграла жыхарка вёскі Корабаў, астатнія 12 тон былі размеркаваны паміж іншымі чатырма ўдзельнікамі латарэі. Мацюшонак адзначыла, што кірмаш прайшоў з размахам — людзі былі задаволеныя святочнай атмасферай.

Тэги:
Кірмаш, Глыбокае, Віцебская вобласць

Галоўныя тэмы