01:22 20 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.46
  • 100 RUB3.14
Нобелеўскі медаль

Лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру назавуць сёння ў Осла

CC BY 2.0 / 9.81 meters per second squared Follow / The Nobel Musem
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
10 0 0

Сярод магчымых уладальнікаў прэстыжнай узнагароды – экс-супрацоўнік спецслужбаў ЗША Эдвард Сноудэн, сірыйская валанцёрская арганізацыя і жыхары выспаў Грэцыі.

МІНСК, 7 кас — Sputnik. Імя ўладальніка сёлетняй Нобелеўскай прэміі назавуць у пятніцу ў сталіцы Нарвегіі.

Прэмію міру лічаць адной з самых абмяркоўваемых сярод "нобелевак". У розныя гады яе ўдастойваліся Еўрасаюз, прэзідэнт ЗША Барак Абама, першы прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў і іншыя дзеячы.

Імёны намінантаў на прэмію засакрэчаныя на працягу 50 гадоў, аднак эксперты мяркуюць, што высокія шанцы на яе атрыманне ёсць у былога супрацоўніка АНБ ЗША Эдварда Сноудэна, сірыйскай валанцёрскай арганізацыі "Белыя каскі", жыхароў грэцкіх выспаў і канцлера Германіі Ангелы Меркель.

Сярод магчымых уладальнікаў букмекеры называюць кандыдата ў прэзідэнты ЗША Дональда Трампа і нават рэпера Канье Ўэста, аднак іх шанцы на яе атрыманне ацэньваюцца як вельмі нізкія. Усяго, як распавёў Нобелеўскі камітэт, на ўзнагароду сёлета прэтэндуюць 376 кандыдатаў — 228 чалавек і 148 арганізацый. Уладальнік яе атрымае грашовы прыз на суму больш за 930 тысяч долараў і будзе ўзнагароджаны на ўрачыстай цырымоніі 10 снежня. Імя ўладальніка Нобелеўскай прэміі па эканоміцы будзе названа 10 кастрычніка, па літаратуры — у чацвер 13-га кастрычніка.

Тэги:
Нобелеўская прэмія міру, Нобелеўскі фонд, Стакгольм, Швецыя
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы