10:50 27 мая 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.25
Старэйшы выкладчык філфака БДУ Гардзей Хоміч

Беларус Гардзей Хоміч перамог у міжнародным конкурсе педагогаў

© Фото : личный архив Г.Хомича
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
7 0 0

На ўдзел у XVI Міжнародным Пушкінскім конкурсе педагогаў-русістаў падалі заяўкі ўдзельнікі з 22 краін.

МІНСК, 12 кас — Sputnik. Старшы выкладчык філалагічнага факультэта БДУ Гардзей Хоміч атрымаў званне лаўрэата XVI Міжнароднага Пушкінскага конкурсу педагогаў-русістаў, паведамілі Sputnik ў прэс-службе ВНУ.

Конкурс праходзіць штогод сярод педагогаў-русістаў з усяго свету. Тэмай конкурсу ў бягучым годзе было "Вучэбная трывога. Хто і як рыхтуе настаўніка рускай у вашай краіне".

"Летась, як я ведаю, тэма была прысвечана Вялікай Перамозе, у гэтым — таму, як у розных краінах выкладаюць рускую мову", — распавёў Sputnik Хоміч.

Паводле слоў суразмоўцы Sputnik, у сваім эсэ ён сканцэнтраваў увагу на развазе пра выкладанне рускай мовы ў беларускіх універсітэтах.

"Адштурхваўся ад канкрэтных прыкладаў, рабіў абагульненні", — сказаў выкладчык.

Усяго эсэ на конкурс падалі выкладчыкі з 22 краін, а арганізатары сабралі 50 лепшых тэкстаў, аўтараў якіх запрасілі ў Маскву і ўрачыста ўзнагародзілі ў гарадской мэрыі.

Акрамя Хоміча, лаўрэатамі сталі і беларусы-выкладчыкі з Мінскай, Брэсцкай і Віцебскай абласцей, а выкладчык філфака раней станавіўся лаўрэатам і іншых прэстыжных конкурсаў — у тым ліку III Міжнароднага конкурсу "Лепшы настаўнік рускай славеснасці замежжа".

Тэги:
Узнагароды і прэміі, Вышэйшая адукацыя, Культура, БДУ, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы