22:17 20 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
На прыпынку

Беспрацоўным дапамогу падымуць да ўзроўню 100% БПМ, але не ўсім

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
21 0 0

Праект дзяржаўнага рашэння аб удасканаленні мер падтрымкі некаторых катэгорый беспрацоўных ужо распрацаваны і прадстаўлены ва ўрад.

МІНСК, 18 кас — Sputnik. Міжведамасная рабочая група па распрацоўцы сістэмы страхавання ад беспрацоўя ствараецца ў Беларусі па даручэнні Савета міністраў, паведамілі Sputnik у Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны рэспублікі.

У склад групы ўвойдуць прадстаўнікі Мінпрацы, Мінэканомікі, Мінфіна і Мінюста, а таксама прадстаўнікі ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і наймальнікаў.

"Ствараецца працоўная група, якая ў наступным годзе распрацуе пакет нарматыўных актаў па гэтай праблематыцы. Плануецца, што ў 2017 годзе будзе распрацаваны пакет праектаў нарматыўных прававых актаў, якія рэгламентуюць механізмы фарміравання і выкарыстання страхавога фонду", — паведамілі ў Мінпрацы.

Там адзначылі, што ў цяперашні час ужо распрацаваны і прадстаўлены ва ўрад праект дзяржаўнага рашэння, якое прадугледжвае ўдасканаленне мер сацыяльнай абароны асобных катэгорый беспрацоўных. У прыватнасці, прадугледжваецца дыферэнцыяванае павышэнне памеру дапамогі па беспрацоўі і стыпендый грамадзянам, якія праходзяць навучанне па накіраванню органаў па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне.

Памер дапамогі будзе вызначацца зыходзячы з бюджэту пражытачнага мінімуму і будзе складаць 50% і 100% БПМ (у цяперашні час ён складае 175,5 рублёў).

Тэги:
Беспрацоўе, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы