00:40 27 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR3.13
  • 100 RUB3.41
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
11 0 0

Спецыялісты наведалі 60% усіх харчаблокаў Мінскай вобласці і падрыхтавалі больш за чатыры сотні прадпісанняў аб ліквідацыі парушэнняў.

МІНСК, 24 кас — Sputnik. Супрацоўнікі санэпідслужбы Мінскай вобласці правялі пазапланавыя праверкі ўстаноў адукацыі па пытаннях арганізацыі харчавання дзяцей, паведамілі Sputnik у ДУ "Мінскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя".

Спецыялісты правяралі сталовыя і харчаблокі з 5 верасня па 5 кастрычніка. За гэты час яны праінспектавалі 648 аб'ектаў, гэта значыць 60% ад агульнай колькасці.

Сярод тыповых недахопаў супрацоўнікі санслужбы назвалі невыкананне санітарна-супрацьэпідэмічнага рэжыму — парушэнне рэжыму уборкі памяшканняў, правілаў асабістай гігіены работнікамі харчаблока, адсутнасць умоў для захавання асабiстай гiгiены работнікаў. Сярод праблем школьных сталовых таксама невыкананне норм харчавання і парушэнні ў частцы бяспекі харчавання.

Меры адміністрацыйнага ўздзеяння, паведамілі ў санслужбе вобласці, былі прынятыя да 445 службовых асоб, у тым ліку да 212 кіраўнікоў.

Па выніках праверкі было падрыхтавана 426 прадпісанняў аб ліквідацыі парушэнняў.

Тэги:
Сярэдняя адукацыя, Прадукты харчавання, Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, Мінская вобласць

Галоўныя тэмы