08:14 17 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.50
  • EUR3.03
  • 100 RUB3.47
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
17 0 0

Раскамнагляд запатрабаваў ад аператараў сувязі заблакаваць сацыяльную сетку для пошуку і ўстанаўлення дзелавых кантактаў.

МІНСК, 17 ліс — Sputnik. Федэральная служба Расіі па наглядзе ў сферы сувязі, інфармацыйных тэхналогій і масавых камунікацый унесла ў рэестр парушальнікаў закона аб персанальных дадзеных сацыяльную сетку LinkedIn і запатрабавала ад аператараў сувязі заблакаваць доступ да яе.

"На падставе рашэння суда, які ўступіў у законную сілу, сацыяльная сетка LinkedIn занесеная ў рэестр парушальнікаў правоў суб'ектаў персанальных дадзеных і накіравана для блакавання аператарам сувязі", — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Раскамнагляд 4 жніўня бягучага года падаў пазоў да сацыяльнай сеткі LinkedIn, палічыўшы, што сайт апрацоўваў персанальныя дадзеныя без згоды карыстальнікаў.

Таганскі раённы суд Масквы задаволіў пазоў Раскамнагляду ў абарону правоў "неабмежаванага кола асоб" — суб'ектаў персанальных дадзеных. LinkedIn абскардзіў рашэнне ў вышэйстаячы Маскоўскі гарадскі суд. На мінулым тыдні, 10 лістапада, сайту было адмоўлена ў апеляцыі і карыстальнікі чакалі ўступлення рашэння аб блакаванні ў сілу.

LinkedIn — сацыяльная сетка для пошуку і ўстанаўлення дзелавых кантактаў. У ёй зарэгістравана больш за 400 мільёнаў карыстальнікаў. Сярод зарэгістраваных прадстаўнікі 150 галін бізнесу з двухсот краін.

Тэги:
Інтэрнэт, LinkedIn, Раскамнагляд, Расія

Галоўныя тэмы